Міхал Вітушка: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 54: | Радок 54: | ||
[[Катэгорыя:Маёры Беларускай краёвай абароны]] |
[[Катэгорыя:Маёры Беларускай краёвай абароны]] |
||
[[Катэгорыя:Кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара]] |
[[Катэгорыя:Кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара]] |
||
[[Катэгорыя:Кавалеры і дамы Ордэну Пагоні]] |
Вэрсія ад 19:14, 30 чэрвеня 2023
Міхал Вітушка | |
5 лістапада 1907 — 7 студзеня 1945 (37 гадоў) або 27 красавіка 2006 (98 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Нясьвіж, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
---|---|
Месца сьмерці | Нямеччына |
Прыналежнасьць | «Чорны кот» |
Званьне | генэрал |
Бітвы/войны | Другая сусьветная вайна |
Узнагароды | Ордэн Пагоні Ордэн Зялезнага Рыцара |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вітушка.
Міха́л Віту́шка (5 лістапада 1907, Нясьвіж, цяпер Беларусь — 27 красавіка 2006, Нямеччына) — беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Атрымліваў адукацыю ў Клецкай, а пасьля Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1930 годзе. Вучыўся ў Праскім і Варшаўскім унівэрсытэтах, уваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў і Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве.
У жніўні 1941 году Міхал Вітушка — камандзір аднаго з аддзелаў Беларускай самааховы на Заходнім Палесьсі, дзе Беларуская Самаахова праводзіла сумесную з Палескай сеччу УПА антысавецкую апэрацыю. Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 году быў намесьнікам камэнданта паліцыі. У 1942—1943 гадох займаўся стварэньнем аддзелаў Беларускае самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, ад якога атрымаў чын генэрала. У чэрвені 1944 году ўдзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. Адзін з арганізатараў плянаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь лета 1944 году — афіцэр дэсантнага батальёну «Дальвіц», маёр Беларускай краёвай абароны.
Паводле адных зьвестак, 17 лістапада 1944 году дэсантаваўся на Віленшчыне на чале аддзелу парашутыстаў і 7 студзеня 1945 году быў забіты ў баі. Паводле іншых зьвестак пад ягоным імем дэсантаваўся іншы чалавек, а Вітушка зьявіўся ў Беларусі пазьней[1].
Паводле гэтых зьвестак, дзейнасьць у Беларусі Вітушка пачаў у 1946 годзе, рэарганізаваўшы антысавецкі партызанскі рух Цэнтральнай і Заходняй Беларусі ў Беларускую вызваленчую армію. Кіраваў Беларускай незалежніцкай партыяй, рэдагаваў часопіс «За волю». Спыніў партызанскую дзейнасьць, узначальваў падпольле. У пачатку 1950-х вывеў ацалелыя партызанскія атрады праз Польшчу і Латвію на Захад; сам ён заставаўся ў Польшчы, адкуль кіраваў антысавецкім падпольлем, а ў 1960-х перабраўся на Захад[2]. Паводле зьвестак, атрыманых ад ягонага сына, Міхал Вітушка памёр 27 красавіка 2006 году[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. С. 148—155.
- ^ а б Ёрш С. Міхал Вітушка памёр двойчы // Наша Ніва, 29.06.2006(недаступная спасылка)
Літаратура
- Вітушка Міхал // Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
- Сяргей Ёрш. Міхал Вітушка памёр двойчы(недаступная спасылка) // Наша Ніва № 23
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Беларусы ў Нямеччыне
- Нарадзіліся ў Нясьвіжы
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу
- Беларускія генэралы
- Сябры батальёну «Дальвіц»
- Маёры Беларускай краёвай абароны
- Кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара
- Кавалеры і дамы Ордэну Пагоні