Перайсьці да зьместу

Мікола Хвылявы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Гарбацкі (гутаркі | унёсак) у 18:53, 15 сакавіка 2022. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Мікола Хвылявы (па-ўкраінску: Микола Хвильовий, сапраўднае імя: Фіцілёў Мікола Рыгоравіч; 13 сьнежня 1893, Трасьцянец, Харкаўшчына (цяпер Сумская вобласьць), Расейская імпэрыя — 13 траўня 1933, Харкаў, УССР) — украінскі празаік, паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў украінскай пасьлярэвалюцыйнай літаратуры. Адзін з прадстаўнікоў расстралянага адраджэньня[1].

Мікола Хвылявы
Микола Хвильовий
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікола Рыгоравіч Фіцілёў ( Микола Григорович Фітільов)
Нарадзіўся 13 сьнежня 1893
Трасьцянец, Харкаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 13 траўня 1933
Харкаў
Пахаваны Харкаў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьнік, паэт
Гады творчасьці 1921-1933
Жанр Апавяданьне, навэля, раман, верш, памфлет
Мова Украінская
Дэбют 1921
Значныя творы Я (Романтика) (1924), Повість про санаторійну зону (1924)
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Мікола Рыгоравіч Фіцілёў (сапраўднае імя пісььменьніка) нарадзіўся ў в. Трасьцянец на Харкаўшчыне 13 сьнежня 1893 году ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Багадухаўскай гімназіі, якую па адных зьвестках скончыў ў 1916 г., па іншых – быў выключаны з 6 клясу за ўдзел у рэвалюцыйным гуртку[2].

У падлеткавым узросьце езьдзіў у пошуках працы на Данбас і на поўдзень Украіны[3].

У 1916 г. быў мабілізаваны ў войска, быў на фронце Першай сусьветнай вайны ў складзе 14-й дывізіі, што разьмяшчалася ў Беларусі[4].

Навука ў акопах вайны, грамадзянскай вайны сфармавалі ў ім перакананага бальшавіка. На чале арганізаванага ім у канцы 1918 г. паўстанцкага атраду на Харкаўшчыне ваяваў супраць гетманцаў, немцаў, драздоўцаў і войска УНР[5].

У 1919 уступіў з Камуністычную партыю. У пачатку 1921 г. адправіўся «заваёўваць» сталіцу — Харкаў. Працаваў на заводзе сьлесарам[6].

У тым жа годзе пачаў друкавацца у газэтах і часопісах, у альманахах «Штабель», «На сполох». Актыўна заяўляў пра сябе як адзін з арганізатараў літаратурна-мастацкага жыцьця, сябра-заснавальнік многіх сучасных літаратурных арганізацыяў: спачатку «Гарт» (1923); менавіта яму прыйшла ў галаву ідэя стварэньня напаўафіцыйнай студыі «Урбіно», якая зьбіралася ў ягонай кватэры і была прататыпам ВАПЛІТЕ (1924); затым былі ВАПЛІТЕ (1926) (віцэ-прэзідэнт), ВУСПП (1927), Пролітфронт (1930)[7].

У 1920-я гады цалкам падтрымліваў і рэалізоўваў палітыку «украінізацыі», выступаў супраць русіфікацыі і «асьветніцкага» вектараў разьвіцьця ўкраінскай савецкай культуры[8].

У 1925-1928 гадах напісаў скандальныя памфлеты-эсэ, якія паўплывалі на ягоны далейшы лёс: «Камо грядеши?» (1925), у 1926 — «Думки проти течії» і «Апологети писаризму». Своеасаблівым працягам гэтых памфлетаў стаў знакаміты артыкул «Україна чи Малоросія?», які, аднак, пры жыцьці аўтара так і не выйшаў у друк. У гэтых творах аўтар заклікаў не арыентавацца на Маскву, а сканцэнтравацца на «псыхалягічнай Эўропе». Аўтар выслоўя "Геть від Москви!"[9]

З сьнежня 1927 г. па сакавік 1928 г. Хвылявы лячыўся ў Бэрліне і Вене, актыўна знаёміўся з дасягненьнямі эўрапейскай культуры, прапагаваў ўкраінскую літаратуру за межамі Ўкраіны[10].

Увесну 1933 году пісьменнік разам з Аркадзем Любчанкам наведаў Палтаўскую вобласьць, дзе на ўласныя вочы пабачыў трагедыю Галадамору. З гэтага падарожжа ён вярнуўся фізычна і маральна зламаным. У атмасфэры шалёнага перасьледу, прадчуваючы набліжэньне татальнага тэрору, пасьля арышту свайго сябра пісьменніка Міхайла Ялавога ў знак пратэсту супраць пачатку масавых рэпрэсіяў супраць ўкраінскай творчай інтэлігенцыі 13 траўня 1933 г. у Харкаве, у будынку Дома пісьменнікаў «Слова», ён скончыў жыцьцё самагубствам[11].

Сьмерць М. Хвылявога стала сымбалям краху ідэалёгіі ўкраінскага нацыянал-камунізму і заканчэньня ўкраінскага нацыянальнага адраджэньня 1920-1930-х гадоў. Творы і імя Хвылявога заставаліся забароненымі да апошніх гадоў таталітарнага рэжыму ва Ўкраіне[12].

Творчасьць

У 1921 годзе дэбютуе як паэт у Харкаве (зборнікі “Маладосьць” (Молодість, 1921) і “Перадсьвітальныя сымфоніі” (Досвітні симфонії, 1922)). Але ўжо даволі хутка пісьменьнік звяртаецца да прозы. Так, у 1923 годзе пабачыў сьвет зборнік навэляў “Сінія этуды” (Сині етюди[13]).

Раньняя проза была музычнай, рытмізаванай, моцны лірычны пачатак спалучаўся з тэматычнай надзённасьцю. Мікола Хвылявы не стаіць на месцы, і ў 1924 годзе бачыць сьвет ці ня першы буйны твор пісьменніка – аповесьць “Санаторная зона” (Санаторійна зона). У пэўным сэнсе творы Хвылявога сьведчылі пра сьцверджаньне новай манеры пісьма[14].

Але паступова рамантычны патас зьмяняецца выкрывальна-сатырычным, на зьмену гімнам рэвалюцыі (хаця і ў раньніх творах мы не бачым адназначных ацэнак) прыходзіць цьвярозы аналіз рэчаіснасьці, а адсюль і ноткі асенняга суму ды безнадзейнасьці. Цягам усяго творчага шляху для пісьменьніка адной з найважнейшых была праблема неадпаведнасьці мары і рэчаіснасьці. Невялікай аповесьцю “Іван Іванавіч” (Іван Іванович, 1929) ён выявіў сябе як майстар сатыры[15].

Па-беларуску ў перакладзе Ўладзя Лянкевіча некаторыя апавяданьні Міколы Хвылявога даступныя на старонцы часопісу перакладной літаратуры ПрайдзіСвет[16].

Творы

• Хвильовий М. Колонії, віли … / М. Хвильовий. — Харків: Книгоспілка, 1925. — 50 с.

• Хвильовий М. Камо грядеши: памфлети / Микола Хвильовий. — Книгоспілка, 1925. — 62 с.

• Хвильовий М. В очереті / Микола Хвильовий. — 2-ге вид. — Харків: Держ. вид-во України, 1926. — 56 с. — (Бібліотека селянина. Серія красного письменства).

• Хвильовий М. Злочин / Микола Хвильовий. — 2-ге вид. — Харків: Держ. вид-во України, 1926. — 66 с. — (Бібліотека селянина. Серія красного письменства).

• Хвильовий М. Думки проти течії: памфлети / Микола Хвильовий. — Харків: Держ. вид-во України, 1926. — 123 с.

• Хвильовий М. Г. Твори. Т. 1 : Етюди / М. Хвильовий. — Харків: Держ. літ. вид-во, 1927. — 337 с.

• Хвильовий М. Із Варіної біографії / М. Хвильовий. — Укр. робітник. — 64 с. — (Масова бібліотека красного письменства).

• Хвильовий М. Г. Твори. Т. 3 : Етюди / Микола Хвильовий. — Харків: Держ. вид-во України, 1930. — 328 с.

• Хвильовий М. Вибрані твори. Т. 1 / Микола Хвильовий. — Київ: Рух, 1932. — 360 с.

• Хвильовий М. Бриґадир шостої: (з життя колгоспу «Спільна праця») / М. Хвильовий. — Харків ; Київ: Літ. і мистецтво, 1933. — 10 с.

• Твори. У 5-ти томах / заг. ред. Г. Костюка. — Нью-Йорк; Балтімор; Торонто: Укр. вид-во «Смолоскип» ім. В. Симоненка, 1978—1986.

Крыніцы

  1. ^ Абліцов В. Г. Хвильовий Микола // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 364.
  2. ^ Абліцов В. Г. Хвильовий Микола // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10: Т — Я. — С. 364.
  3. ^ Ростислав Мельників. Життя і смерть Миколи Хвильового. Від комуніста до комунара, ІСТОРИЧНА ПРАВДА, 13 травня 2013, https://www.istpravda.com.ua/research/2013/05/13/123968/
  4. ^ Панченко Володимир. Дорога до Хвильового // День, 2010-10-05
  5. ^ М. Плющ. Хвильовий (Фітільов), Микола Григорович// Філософський енциклопедичний словник / В. І. Шинкарук (гол. редкол.) та ін. — Київ: Інститут філософії імені Григорія Сковороди НАН України: Абрис, 2002. — С. 698. — 742 с.
  6. ^ М. Плющ. Хвильовий (Фітільов), Микола Григорович// Філософський енциклопедичний словник / В. І. Шинкарук (гол. редкол.) та ін. — Київ: Інститут філософії імені Григорія Сковороди НАН України: Абрис, 2002. — С. 698. — 742 с.
  7. ^ Грабович Г. Символічна автобіографія у прозі Миколи Хвильового // Критика. — 2015. — Травень.
  8. ^ Краткая биография члена КП(б)У (апрель, 1919, партбилет № 280655) Николая Григорьевича Фитилева (литературный псевдоним — Микола Хвильовий). — У кн.: Хвильовий М. Г. Твори: У 2-х т. — К.: Дніпро, 1990. — Т. 2. — С. 830—837.
  9. ^ Ган О. Трагедія Миколи Хвильового / О. Ган. — Прометей, — 77 с.
  10. ^ Шерех Ю. Хвильовий без політики // Пороги і запоріжжя. Література. Мистецтво. Деології: У 3-х т. — Харків: Фоліо, 1998. — Т. 1. — С. 57.
  11. ^ Задеснянський Р. Критичні нариси. Т. 5 : Що нам дав М. Хвильовий?, вип. 2. / Р. Задеснянський. — (2-ге вид., перевір. і доповн.). — В-во «Укр. критич. думка». — С. 115—171 с.
  12. ^ Український письменник Микола Хвильовий (1893—1933): бібліогр. покажч. / Харків. держ. наук. б-ка ім. В. Г. Короленка; уклад. Н. В. Гологорська. — 2-ге вид. — Харків: ХДНБ ім. В. Г. Короленка, 2008. — 134 с.
  13. ^ Мікола Хвылявы (Микола Хвильовий), на старонцы ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/authors/37-khvyliavy-mikola.html
  14. ^ Мікола Хвылявы (Микола Хвильовий), на старонцы ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/authors/37-khvyliavy-mikola.html
  15. ^ Мікола Хвылявы (Микола Хвильовий), на старонцы ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/authors/37-khvyliavy-mikola.html
  16. ^ Старонка часопісу ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/text/250-ja-ramantyka.html