Перайсьці да зьместу

Міхал Вітушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Czalex (гутаркі | унёсак) у 15:56, 25 чэрвеня 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Міхал Вітушка
5 лістапада 1907(1907-11-05)7 студзеня 1945(1945-01-07) (37 гадоў) або 27 красавіка 2006(2006-04-27) (98 гадоў)
Месца нараджэньня Нясьвіж, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Нямеччына
Прыналежнасьць «Чорны кот»
Званьне генэрал
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Узнагароды Ордэн Пагоні
Ордэн Зялезнага Рыцара
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вітушка.

Міха́л Віту́шка (5 лістапада 1907, Нясьвіж, цяпер Беларусь — 27 красавіка 2006, Нямеччына) — беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Атрымліваў адукацыю ў Клецкай, а пасьля Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1930 годзе. Вучыўся ў Праскім і Варшаўскім унівэрсытэтах, уваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў і Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве.

У жніўні 1941 году Міхал Вітушка — камандзір аднаго з аддзелаў Беларускай самааховы на Заходнім Палесьсі, дзе Беларуская Самаахова праводзіла сумесную з Палескай сеччу УПА антысавецкую апэрацыю. Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 году быў намесьнікам камэнданта паліцыі. У 1942—1943 гадох займаўся стварэньнем аддзелаў Беларускае самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, ад якога атрымаў чын генэрала. У чэрвені 1944 году ўдзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. Адзін з арганізатараў плянаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь лета 1944 году — афіцэр дэсантнага батальёну «Дальвіц», маёр Беларускай краёвай абароны.

Паводле адных зьвестак, 17 лістапада 1944 году дэсантаваўся на Віленшчыне на чале аддзелу парашутыстаў і 7 студзеня 1945 году быў забіты ў баі. Паводле іншых зьвестак пад ягоным імем дэсантаваўся іншы чалавек, а Вітушка зьявіўся ў Беларусі пазьней[1].

Паводле гэтых зьвестак, дзейнасьць у Беларусі Вітушка пачаў у 1946 годзе, рэарганізаваўшы антысавецкі партызанскі рух Цэнтральнай і Заходняй Беларусі ў Беларускую вызваленчую армію. Кіраваў Беларускай незалежніцкай партыяй, рэдагаваў часопіс «За волю». Спыніў партызанскую дзейнасьць, узначальваў падпольле. У пачатку 1950-х вывеў ацалелыя партызанскія атрады праз Польшчу і Латвію на Захад; сам ён заставаўся ў Польшчы, адкуль кіраваў антысавецкім падпольлем, а ў 1960-х перабраўся на Захад[2]. Паводле зьвестак, атрыманых ад ягонага сына, Міхал Вітушка памёр 27 красавіка 2006 году[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. С. 148—155.
  2. ^ а б Ёрш С. Міхал Вітушка памёр двойчы // Наша Ніва, 29.06.2006(недаступная спасылка)

Літаратура

Вонкавыя спасылкі