Маргарыта Ляўчук
Маргарыта Ляўчук | |
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1990 |
---|---|
Месца нараджэньня | Страдзеч, Берасьцейскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | опэрная сьпявачка, акторка |
Месца працы | |
Сябра ў | Красная Зелень[d] |
Жанры | опэра, джаз, этна |
Вакал | сапрана |
Узнагароды | Мэдаль Ордэну Пагоні[1] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляўчук.
Маргары́та Алякса́ндраўна Ляўчу́к (нар. 16 красавіка 1990, вёска Страдзеч, Берасьцейскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана).
Жыцьцяпіс
Скончыла Берасьцейскую музычную школу №1, Берасьцейскі музычны коледж імя Рыгора Шырмы па спэцыяльнасьці «Хоравае дырыгенства», у 2016 року — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
З 2012 року зьяўлялася салісткай Музычнага дому «Клясыка». У 2016—2020 роках — салістка Вялікага тэатру Беларусі[2].
Выступае ў спэктаклях і канцэртах у Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі[3]. Як запрошаная артыстка выступае на сцэнах вядучых эўрапейскіх опэрных тэатраў[4].
У 2020 року брала ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Адказная ў пытаньнях захаваньня культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі і ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[5]. Увосені 2020 року зьехала ў Летуву ў сувязі зь перасьледам[6].
Опэрныя партыі
- «Вясельле Фігара» Вольфганга Амадэя Моцарта — Барбарына
- «Чароўная флейта» Вольфганга Амадэя Моцарта — Царыца ночы
- «Рыгалета» Джузэпэ Вэрдзі — Джыльда
- «Травіята» Джузэпэ Вэрдзі — Віялета
- «Рамэа і Джульета» Шарля Гуно — Джульета
- «Капулеці і Мантэкі» Вінчэнца Бэліні — Джульета
- «Кандыд» Леанарда Бэрнстайна — Кунігунда
- «Verbum Nobile» Станіслава Манюшкі — Зося
- «Казкі Гофмана» Жака Афэнбаха — Алімпія
- «Багема» Джакама Пучыні — Мюзэта
Узнагароды
Фіналістка і ляўрэатка 14 міжнародных вакальных конкурсаў у Беларусі, Гішпаніі, Грузіі, ЗША, Італіі, Летуве, Нямеччыне, Расеі, Эстоніі[5].
Фіналістка праекту тэлеканалу «Россия К» «Вялікая опэра» (2017)[7][8].
27 лістапада 2023 г. уганараваная Мэдалём Ордэну Пагоні з боку Рады БНР[1]
Крыніцы
- ^ а б Герасіменя, Ляўчук, Бахарэвіч атрымаюць ад Рады БНР медалі Ордэна Пагоні - Эўрарадыё, 27.11.2023
- ^ Виктория Полякова. «Это голос, который у нас не забрать» // Брестская газета. — 25 верасьня 2020. — № 39 (928). — С. 5.
- ^ Белохвостик, Надежда (21 сьнежня 2017) Солистка Белорусской оперы Маргарита Левчук: Ради «Большой оперы» отказалась петь премьеру «Травиаты» (рас.). Комсомольская правда. Праверана 10 сакавіка 2021 г.
- ^ Отто, Эвика (16 ліпеня 2020) Оперная певица Маргарита Левчук: Благодарна всем, кто говорил, - напрасно ты в столицу из своей деревни приехала (рас.). Комсомольская правда. Праверана 10 сакавіка 2021 г.
- ^ а б Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Праверана 10 сакавіка 2021 г.
- ^ Вероника Кострова. «Мы, белорусы, такие упёртые…» // Брестская газета. — 24 сьнежня 2020. — № 52 (941). — С. 17.
- ^ Бабчёнок, Полина (27 лютага 2018) Маргарита Левчук: «Успех — это реальный труд!» (рас.) Belcanto.ru Праверана 10 сакавіка 2021 г.
- ^ Тимирязева, Юлия (28 верасьня 2018) Финалистка популярного телепроекта “Большая опера” Маргарита Левчук успешна и востребованна (рас.). Беларусь Сегодня. Праверана 10 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
- Опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук гатовая адчыняць дзьверы нагой, паказваць пашпарт і крычаць: „Я — беларуска!“(недаступная спасылка) // Наша Ніна, 19 студзеня 2019
- Маргарыта Ляўчук у Facebook
- Маргарыта Ляўчук у Інстаграме
- Профіль (анг.) у OperaBase
- Вялікая опэра-2017. Маргарыта Ляўчук. Беларуская народная песьня „Купалінка“ // Тэлеканал „Культура“, 18 ліпеня 2018.
- Опэрная дзіва Маргарыта Ляўчук — пра сэкс, маянэз і Макса Каржа // Белсат Музыка. 27 кастрычніка 2018.
- Маргарыта Ляўчук, Юстас Чапоніс — канцэрт «Жыве Беларусь!» // Margarita Levchuk. Soprano. 29 кастрычніка 2020.
- Здала Лукашэнку. Ляўчук пра карпараты з дыктатарам, кума-мянта і запрашэньне ў КС і НАУ // Тэлебудка, 30 лістапада 2020.
- Сьвяточны вечар з Маргарытай Ляўчук у Палацы Радзівілаў у Небарове // Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, 27 сьнежня 2020.
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету
- Нарадзіліся ў Страдзечы
- Беларускія опэрныя сьпевакі і сьпявачкі
- Нарадзіліся ў Берасьцейскім раёне
- Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва
- Беларускія сапрана
- Узнагароджаныя Мэдалём Ордэну Пагоні