Перайсьці да зьместу

Заходнерусізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Заходнерусі́зм (па-расейску: западноруссизм) — плынь у гістарычнай думцы на Беларусі зь сярэдзіны ХІХ ст. — пачатку ХХ ст.

Згодна з Аляксандрам Цьвікевічам, заходнерусізм — гэта гістарычная плынь на Беларусі, паводле якой Беларусь «ня ёсьць краіна з асобнай нацыянальнай культурай, а зьяўляецца культурнай і дзяржаўнай часткай Расеі і таму павінна заўжды разглядацца як адна зь яе складовых элемэнтаў»[1].

Паводле другой вэрсіі, «заходнерусізм» — гэта «ідэі і практыкі расейскацэнтрычных інтэлектуалаў, накіраваныя на падрыў польскай культурнай гегемоніі ў „Заходняй Расеі“ пасьля 1863 г.»[2].

На працягу ХІХ і пачатку ХХ ст. заходнерусізм згуртаваў вакол сябе значны лік прыхільнікаў, выпрацаваў сваю ўласную ідэалёгію. У гэтым сэнсе пад заходнерусізмам можна разумець як плынь, якая мела сваю гістарычную школу й акрэсьленую тактыку[1].

Паводле Аляксандра Цьвікевіча, першакрыніцай утварэньня заходнерусізму зьявіўся рэлігійны канфлікт сярод уніятаў у Замойскім саборы, у выніку чаго некаторая іх частка зьвярнула сваю ўвагу й надзею на Расею[3].

«Вестник Западной России»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вестник Западной России, тытульная старонка, 1866 г.

Прынята лічыць, што дзейнасьць заходнерусаў распачалася дзякуючы зьяўленьню часопіса ў 60-70 гг. ХIХ ст. «Вестник Западной России», кіраванага Ксенафонтам Гаворскім першапачаткова ў Кіеве, а потым у Вільні[4].

Вокладка часопіса была з тэндэйцыйным малюнкам: на фоне віленскай царквы і помніка Ўладзімеру ў Кіеве да натоўпу беларусаў і украінцаў у канфэдэратках зьлятае зь нябёсаў на воблаку алегарычная «гістарычная ісьціна» з манускрыптам у руцэ: «Откуда пошла русская земля». Унізе вокладкі — мапа Расеі зь Беларусьсю і Ўкраінай, паказаная ў найважнейшых гарадох, і два фаліянты, на адным зь якіх стаіць славянскі надпіс: «…и рече Олегъ Кіевъ се буди мати градомъ русскимъ»[5].

Часопіс складаўся з двух разьдзелаў. Першы й другі разьдзелы прысьвячаліся старадаўняй гісторыі Беларусі й Украіны, прычым пераважна друкаваліся артыкулы на тэму барацьбы праваслаўных і каталікоў, гісторыя вуніі, а таксама розныя граматы, унівэрсалы, прывілеі[5]. Трэці і чацьвертыя разьдзелы — разважаньні рэдакцыі аб грамадзкім і палітычным жыцьці краю, аб ролі папоў і ксяндзоў, вялася палеміка з тагачаснай прагрэсіўнай прэсай. Апошнія разьдзелы «Вестника Западной России» вызначалі сутнасьць заходнерусізму[6].

Ксенафонт Гаворскі, адзін з пачынальнікаў заходнерусізму

Галоўная мэта часопісу — змаганьне з палянізмам і каталіцтвам на Беларусі і Ўкраіне, бо паводле К. Гаворскага, «наша мэта ёсьць змаганьне зь нігілізмам, з сэпаратызмам, які імкнецца зрушыць непадзельнасьць Расеі, змаганьне за адзіную расейскую народнасьць, і як аснову ўсяго — змаганьне з Польшчай, з яе здраднымі замерамі, з яе хітрым лацінствам»[7].

Аднак мясцовае насельніцтва ставілася да часопіса з пагардай, адказвала сэпаратызмам на артыкулы, якія зьмяшчаліся ў «Вестнике Западной России». К. Гаворскі скардзіўся на «хахламанаў» за сэпаратызм, скардзіўся на сваё цяжкае становішча. Часопіс мала хто чытаў і не знайшоў свайго аўтарытэту[8]. «Вестник Западной России» перамясьціўся ў Вільню[9].

Прычынаў, дзякуючы якім «Вестник Западной России» перабраўся з Кіева ў Вільню было некалькі. Першая — дрэннае матэрыяльнае становішча. Другая — адсутнасьць чытачоў. Трэцяя — К. Гаворскі быў кепскім гаспадаром часопіса.[10]. Але галоўная прычына была наступная: Вільня ў параўнаньні з Кіевам у тыя часы набывала непараўнальна большае палітычнае значэньне. Тут быў цэнтар паўстаньня, якое ахапіла ўвесь захад імпэрыі і пагражала яе цэласнасьці, тут адбывалася крывавая расправа М. Мураўёва з гэтым паўстаньнем і ў вялізным памеры пачала праводзіцца запаведная мара К. Гаворскага аб зьнішчэньні лацінства і панаваньні праваслаўя[11].

Першы матэрыял часопіса ў Вільні адкрыўся традыцыйным зваротам да чытачоў, прысьвечаны гісторыі і этнаграфіі краю.


« Большасьць чытачоў Заходняй Расеі, — гаворыцца ў звароце, — зразумела ж, вядома, што рэдакцыя “Вестника Западной России” перанесла сваё месца з Кіеву ў Вільню. Гэтае перасяленьне накладае на рэдакцыю калі ня новыя, дык асаблівыя абавязкі. Не пакідаючы без увагі паўднёвы-захад Расеі, яна цяпер павінна зьвярнуць асаблівую ўвагу на гісторыю і этнаграфію Паўночна-Заходняй Расеі. »

[12].

Зь беларускі сэпаратызм у параўнаньні з украінскім, Гаворскаму змагацца не прыйшлося. Паводле А. Цьвікевіча, замілаваньне да беларушчыны, якое разьвівалася ў краі ў 40-50 гадох было яшчэ вельмі слабым і не пацягнула за сабой масы, як гэта было з украінафільствам[13].

Між іншым у «Паўночна-Заходнім Краі» погляд на беларускую мову быў наступны: для адных беларуская мова была дыялектам польскай мовы, для другіх — расейскай. Згодна з А. Цьвікевічам, перавага была на баку апошніх, бо расейская культура была прызнаная ў Беларусі, а польская — не. Так выглядала першая спроба замацаваньня ідэалёгіі заходнерусізму на беларускіх землях[14].

Дзеля далейшага замацаваньня ідэалягічнай плыні заходнерусы імкнуліся да сьвядомай блытаніны рэлігіі з нацыянальнасьцю, наўмысна ставілі знак роўнасьці між праваслаўем і «расейскай народнасьцю». У гэтым сэнсе заходнерусізм цалкам адпавядаў палянізму, які таксама па рэлігійных прыкметах акрэсьліваў нацыянальнасьць[15].

Заходнерусізм у эпоху М. Мураўёва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 60-х гг. народная асьвета ў Беларусі знаходзілася цалкам пад польскім уплывам. Паводле поглядаў А. Цьвікевіча, у часы кіраўніцтва віленскага генэрал-губэрнатара М. Мураўёва распрацоўвалася новая праграма русыфікацыі Беларусі: «насаждение» на Беларусі расейскай школы, царквы, велікарускага чынавецтва й настаўніцтва[16].

1 студзеня 1864 г., М. Мураўёў выдаў «Временные правила для народных училищ северо-западных губерний». Новы закон акрэсьлена не давяраў мясцоваму настаўніцтву, незалежна ад таго, ці было яно каталіцкім, ці праваслаўным. Даверам карыстацца можна было сярод сапраўдных велікаросаў з унутраных велікарускіх губэрняў. Новыя правіла цалкам падпарадкоўваліся праваслаўнаму духавенству зь велікарускіх губэрняў.[15].

Загады й мерапрыемствы М. Мураўёва аб назначэньні ў Беларусь расейскіх чыноўнікаў сярод «Вестника Западной России» сустрэлі поўнае прызнаньне й падтрыманьне[15].

Гісторык А. Цьвікевіч лічыў, што дзеля ўзмацненьня русыфікацыі Мураўёў абяцаў даць кожнаму як мага больш грошаў. Праграма русыфікацыі Беларусі з гэтага моманту вызначалася ня як культурная ці нацыянальная мэта, а як вузка-прапагандысцкая асабліва для тых чыноўнікаў, якія марылі атрымаць у Беларусі падвойныя пэнсіі, узнагароды й ордэны:


« Наплыўшы з глыбіні Расеі адно ў мэтах напхаць сабе кішэню і ня маючы абсолютна нічога стрымліваючага, уся гэтая арава чыноўнікаў, паліцэйскіх, пасярэднікаў, настаўнікаў, а то проста афіцэраў тых бязьлічных жандарскіх і казачых пастояў, якія хмарай пакрывалі пасьля паўстаньня “заміраную” Беларусь, унесла ў край надзвычайны моральны распад, збэсьціла і спрастытуявала грамадзкае жыцьцё ў самых асновах” »

[17].

Пасьлямураўёўскі пэрыяд на Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1868 годзе віленскага генэрал-губэрнатара М. Мураўёва зьмяніў А. Л. Патапаў[18]. Сыстэма М. Мураўёва па русыфікацыі Беларусі была скончана й накіравана на цярпімыя адносіны з палякамі[19]. Хадзілі чуткі, што Патапаў зрадзіў інтарэсы Расеі[20]:


« Я ніколі, ні ў чым і нікому ў жыцьці сваім не даваў веры і ніколі ня меў прычыны ў гэтым каяцца… Палякі-памешчыкі заўсёды дадуць мне палажэньне і значэньне ў грамадзтве і па службе: габрэі — грошы, а мясцовыя праваслаўныя папы нічога, апрача клопатаў, мне не прынясуць. »

[21].

Заходнерусізм паводле М. Каяловіча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Міхаіл Каяловіч, адзін з ідэолягаў заходнерусізму

У гісторыі заходнерусізму Міхаіл Каяловіч займаў адно зь першых месцаў. Паводле некаторых зьвестак, ён зрабіў вялікі ўнёсак у далейшае разьвіцьцё і замацаваньне заходнерусізму ў Беларусі[22].

Навуковае дасьледаваньне было для Каяловіча самым апантаным, незалежна ад таго, ці прынясе яно яму матэрыяльнай карысьці.[23].

Выступленьні і разважаньні дасьледчыка аб навуковай плыні былі для ўсяго расейскага грамадзтва навіной[24]. У сваіх працах аб жыцьці краю М. Каяловіч ён ахарактарызовываў істотную адзнаку сацыяльнага становішча Беларусі — супрацьпастаўленьне інтарэсаў польскага пана-памешчыка і беларускага мужыка-селяніна[25]. Згодна з М. Каяловічам, гісторыя Беларусі мусіць займацца шуканьнем у «западно-русского» народу свайго «западно-русского» дваранства замест «польскай» шляхты, сваёй старадаўняй і роднай праваслаўнай арыстакратыі[25].

А. Цьвікевіч лічыў, што ў сьвядомасьці Каяловіча ў часы ягонага жыцьця фармаваўся «гайдамацкі» спосаб змаганьня — закліканьне да барацьбы з Польшчай з дапамогай «силы русского духа»[26]. У сувязі з гэтым, Каяловіч старанна падкрэсьліваў, што ў Беларусі стваралася імкненьне да ўласнага адраджэньня[27]. Ён быў упэўнены ў тым, што беларускае пытаньне шляхам такога адраджэньня было вырашана, беларускае сялянства ўсьвядоміла сваю сувязь з Расеяй. У сваіх клопатах адносна русыфікацыі Беларусі Каяловіч вельмі крытычна ставіўся да тых расейскіх патрыётаў, якія прыехалі на Беларусь з мэтай ажыцьцявіць тут свае мэты[27]. Але заўважаў ён таксама й шкодны характар русыфікацыі праз гэтыя пераезды:


« У расейскіх людзях вялікая патрэба Заходняй Расеі. Пайшлі сюды часам найлепшыя асобы, але, пайшло шмат такіх, якім лепш было б сядзець сярод сваіх, пад моцным кантролем моцнае грамады. »

[28].

Паводле А. Цьвікевіча, канкрэтныя эканамічныя пытаньні, справы мясцовага капіталу, зямлі і зямельнай рэформы мала краналі Каяловіча, але ён добра разумеў эканамічную залежнасьць беларускага сялянства ад польскага памешчыка і баяўся голасна і падрабязна аб гэтым гаварыць[29].

Усе свае немалыя веды з гісторыі і этнаграфіі Беларусі Каяловіч выкарыстоўвываў, каб давесьці да расейскага ведама, што прэтэнзіі палякаў на Беларусь ні на чым не заснаваныя[30]. Працы Каяловіча на высьвятленьне этнаграфічнай і гістарычнай беларуска-польскай мяжы былі грунтоўныя[31]. А. Цьвікевіч цьвёрда пераконваўся, што для Каяловіча, калі беларус па веравызнаньні каталік, то значыць ён ужо напалову паляк. Веравызнаньне для Каяловіча азначала амаль ўсё — і нацыянальнасьць, і народнасьць, і саму «русскую душу»[32]. Уся Беларусь ператваралася ў мёртвы абшар у палітычным і грамадзкім сэнсе[33]. Стваралася ўражаньне, што ідэалёгія заходнерусізму была замацавана канчаткова[34].

Заходнерусізм у ідэалягічным афарбаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на пазбаўленасьць мясцовага насельніцтва грамадзкага жыцьця, недзе ў народных глыбінях жыла й паціху гарэла сьвядомасьць, што ні вызваленьне сялянаў, ні расейскія чыноўнікі, школы — усё гэта ня вырашыць спрадвечнае загадкі краіны, не нясе блізкай і зразумелай праўды[35].

Паводле некаторых вестак, беларускі народ бачыў зьмену ў жыцьці: не было больш панаваньня польскай культуры й яна паступова адыходзіла на захад. На месца гэтае польскасьці надыходзіла новае, мала вядомае і незнаёмае з усходу[35]. Беларусь упершыню пазбылася польскай эканамічнай моцы[36]. Беларускае адраджэньне было вельмі слабым, яно не магло тады зьявіцца як пэўная альтэрнатыва краіны[37]. Першыя крокі беларускага руху распачаліся дзякуючы працам Пыпіна і Спасовіча[38]. Значны ўплыў на беларускае адраджэньне мела культурна-народніцкая праца ва Ўкраіне[39]. Свае ідэалягічныя пазыцыі «заходнерусізм» пазначаў падвойна: па-першае, ганьба ўсяго польскага на Беларусі, па-другое — хвальба Расеі, як ідэалу, у якім і хаваецца ўвесь сэнс разьвіцьця Беларусі[40]. Заходнерусы на гэтым этапе займаліся выключна паклёпамі ў бок палякаў і расповедамі пра іх кепскія і варожыя мэты ў стасунку да Беларусі[41]. Прыхільнікі гэтай плыні ня верылі польскаму грамадзтву ў спробе знайсьці зь беларусамі супольную мову. Гэтыя спробы, паводле А. Цьвікевіча, былі для іх фальшывымі.[42].

Згодна з вышэйпамяненым А. Цьвікевічам, гэтыя адносіны да палякаў выяўлялі асноўную сутнасьць заходнерусізму[43]. Для адраджэньня беларускай культуры заходнерусам было ўсё роўна. Важным быў толькі факт знаходжаньня Беларусі паміж Польшчай і Расеяй як полем барацьбы дзьвюх варожых рэгіёнаў, што «нацыянальнасьць русінаў не зьяўляецца чымсьці акрэсьленым, а толькі полем бітвы паміж дзьвума варожымі нацыямі — расейскай і польскай»[44]. Заходнерусізм цягнуў Беларусь да Расеі і ня бачыў у Беларусі самастойнага пачатку. Не было бачна й магчымасьці захаваць для беларусаў свой нацыянальны твар і аблічча, заходнерусізм не хацеў клапаціцца аб гэтым[43].

Заходнерусізм на пачатку ХХ стагодзьдзя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку стагодзьдзя погляды некаторых заходнерусаў пачалі кардынальна зьмяняцца. Пайшлі першыя размовы аб існаваньні беларускай мовы як асноўнай мовы беларусаў, аднак пры гэтым захоўваліся тэндэнцыі адзінства з Расеяй[45]. Цярэнці Бажэлка лічыў, што «беларускае дзіця толькі ў школе дазнаецца, што яно ня „просто русское“, якім лічыла сябе раней, а беларускае»[46]. Іншыя прадстаўнікі заходнерусізму Шпілеўскі і Насовіч былі незадаволеныя поглядамі сваіх паплечнікаў[47]. У. Стукаліч захапляўся багацьцем і прыгажосьцю беларускай мовы[48]. Некаторыя заходнерусы давалі рэзкую крытыку:


« Непрызваіта, грэшна й сорамна зьдзеквацца зь беларускага народу так, як зьдзекуецеся вы…..Сорамна ставіцца да Беларусі так, як ставіцца Пшчолка, узбуджаючы пагарду да свайго народу, абліваючы памыямі сваю бацькаўшчыну, якую скутавалі ворагі. »

[49].

Паводле А. Цьвікевіча, на Беларусі твар да твару сталі ўжо дзьве процілеглыя ідэалёгіі: нацыянальна-беларуская і заходнеруская. Барацьба ішла ва ўсіх галінах жыцьця. Заходнерусізм ня меў перад сабой будучыні і ў будаўніцтве нацыянальный ідэі быў злучаны са старым, адміраўшым рэжымам царскай Расеі. Заходнерусы разумелі свой канец і слабасьць[50].

У канцы ХХ ст. распачаліся скаргі і паклёпы на заходнерусізм з боку беларускіх нацыяналістаў[51]. Аляксей Каўка даў выразна нэгатыўную афарбоўку заходнерусізму, назваўшы гэта «комплексам непаўнавартасьці» ў беларускім грамадзтве[52].

У сярэдзіне 90-х гг. мінулага стагодзьдзя рэжым А. Лукашэнкі, арыентуючы сваю палітыку на Расею, узяў заходнерусізм пад сваю абарону[53]. Захар Шыбека бачыць у заходнерусізме спробу «адмовіцца ад гістарычнай і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай»[54]. У прыватнасьці, А. Смалянчук лічыў, што заходнерусізм спрыяў фармаваньню беларускай нацыі[55]. Згодна з А. Чобатам, ад ідэоляга заходнерусізму М. Каяловіча бярэ свой пачатак ня толькі сама ідэалёгія новай плыні, але й украінскі і беларускі сэпаратызм[56]. Кіруючыся поглядамі В. Булгакава вынікае, што заходнерусізм ня быў ворагам беларускага нацыяналізму, а паступова перарос у нацыянальную ідэю[57]. У той жа самы час сярод пэўнай часткі палітычных і грамадзка-культурных колаў сучаснае Беларусі ідзе мэнтальная барацьба паміж заходнерусізмам і ліцьвінізмам[58].

  1. ^ а б Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 7
  2. ^ Булгакаў, В. Злыя дэманы беларускай гісторыі / В. Булгакаў // Arche. 2007. № 9 С. 97-178
  3. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 8
  4. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 17
  5. ^ а б Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 18
  6. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 19
  7. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 23
  8. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 37
  9. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 39
  10. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 40
  11. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 41-42
  12. ^ «Вестник Западной России», 1864, кн. 1.
  13. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 53
  14. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 58
  15. ^ а б в Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 62
  16. ^ Сборник «Памяти М. Муравьева», С. 5
  17. ^ E. Wasilewski, «Wspomnenia z przeszlości», Wilno, 1907, стар. 108
  18. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 111
  19. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 112
  20. ^ Газ. «Русь», корэсп. з «Северо-Зап. края», 1882 (перадрук. у «Менск. Еп. Ведомости.», 1882, №17, стар. 467
  21. ^ М. Коялович, «Поездка в середину Белоруссии», 1887, С. 15
  22. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 142
  23. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 148
  24. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 155
  25. ^ а б Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 163
  26. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 164
  27. ^ а б Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 166
  28. ^ «Об отношении русского общества к Западной России», письмо редактору газ. День, 1863, № 27
  29. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 170
  30. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 173
  31. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 174
  32. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 176
  33. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 181
  34. ^ «Беседа», 1871, кн. Х: «Из Северо-Зап. края» Д. Миропольского, С. 202
  35. ^ а б Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 186
  36. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 190
  37. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 188
  38. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 191
  39. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 192
  40. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 215
  41. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 216
  42. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 218
  43. ^ а б Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 219
  44. ^ Пыпин, «Польский вопрос в русской литературе», «Вестник Европы», 1880, октябрь, С. 681—687
  45. ^ «Окраины России», 1907, т. II, № 20 «Новый вид сепаратизма — белоруссофильство»
  46. ^ «Окраины России», 1908, т. IV, С. 430
  47. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 324
  48. ^ В. Стукаліч, «Краткая заметка о белорусском наречии», Витебск, 1895, С. 6
  49. ^ «Витебск. Губ. Вед.», 1908, № 35 (цыт. па Шлюбскі А. «Гістор.-этногр. нататкі», С. 341)
  50. ^ Цьвікевіч, А. Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в., С. 335
  51. ^ Горизонтов Л. Е. Западнорусизм в мире идентичностей межславянского пограничья. Историографические наблюдения В кн.: Славянский мир: в поисках идентичности. Кн. 8. М.: Институт славяноведения РАН, 2011. С. 934
  52. ^ Каўка, А. Тэрыторыя ці нацыя? // Беларусіка. Albaruthenica. Кн. 2 Минск, 1992. С. 42-48
  53. ^ Горизонтов Л. Е. Западнорусизм в мире идентичностей межславянского пограничья. Историографические наблюдения В кн.: Славянский мир: в поисках идентичности. Кн. 8. М.: Институт славяноведения РАН, 2011, С. 935
  54. ^ Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). Мінск, 2003, С. 108—109
  55. ^ Смалянчук. А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях 1864—1917 г. Гродна, 2001, С. 39,44
  56. ^ Чобат А. Трансфармацыя беларускай нацыянальнай ідэі // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. СПб., 2003 С. 147
  57. ^ Булгаков В. История белорусского национализма. Вильнюс. 2006, С. 154, 160
  58. ^ Горизонтов Л. Е. Западнорусизм в мире идентичностей межславянского пограничья. Историографические наблюдения В кн.: Славянский мир: в поисках идентичности. Кн. 8. М.: Институт славяноведения РАН, 2011. С. 936

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]