Кельвін
Ке́львін (пазначэньне: K) — адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ, прапанаваная ў 1848 годзе.
Адзін кельвін роўны 1/273,16 тэрмадынамічнай тэмпэратуры патройнай кропкі вады. Пачатак шкалы (0 К) супадае з абсалютным нулём. Кельвін па памеры супадае з градусам Цэльсія.
Міжнародны камітэт мер і ваг зьбіраецца ў 2011 годзе зьмяніць азначэньне кельвіна, каб пазбавіцца ад цяжкапрайграваных умоваў патройнай кропкі вады. У новым азначэньні кельвін будзе выяўлены праз сэкунду і значэньне сталай Больцмана[1].
Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Ўільяма Томсана, якому было падаравана званьне барона Кельвіна Ларгскага з Айршыру. У сваю чаргу гэтае званьне паходзіць ад ракі Кельвін(en), якая працякае праз тэрыторыю ўнівэрсытэту ў Глазга.
Да 1968 году кельвін афіцыйна менаваўся градусам Кельвіна.
Кратныя і дзельныя адзінкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 К | дэкакельвін | даК | daK | 10-1 К | дэцыкельвін | дК | dK |
102 К | гэктакельвін | гК | hK | 10-2 К | сантыкельвін | сК | cK |
103 К | кілякельвін | кК | kK | 10-3 К | мілікельвін | мК | mK |
106 К | мэгакельвін | МК | MK | 10-6 К | мікракельвін | мкК | µK |
109 К | гігакельвін | ГК | GK | 10-9 К | нанакельвін | нК | nK |
1012 К | тэракельвін | ТК | TK | 10-12 К | пікакельвін | пК | pK |
1015 К | пэтакельвін | ПК | PK | 10-15 К | фэмтакельвін | фК | fK |
1018 К | экзакельвін | ЭК | EK | 10-18 К | аттакельвін | аК | aK |
1021 К | зэтакельвін | ЗК | ZK | 10-21 К | зэптакельвін | зК | zK |
1024 К | ётакельвін | ІК | YK | 10-24 К | ёктакельвін | іК | yK |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кельвін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў