Пружанскі павет (1918—1939)
Выгляд
(Перанакіравана з «Пружанскі павет (Другая Рэч Паспалітая)»)
Пружанскі павет | |
Powiat prużański | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Палескае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Пружана |
Гміна | 17 вясковых гмінаў 3 мястэчкі |
Найбольшы горад | Пружана |
Іншыя буйныя гарады | Бяроза-Картуская Шарашоў |
Дата ўтварэньня | 1 сакавіка 1921 (103 гады таму) |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва (1931) | 108 600 |
Шчыльнасьць | 41 чал./км² |
Плошча | 2644 км² |
Пружанскі павет на мапе Палескага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пружа́нскі паве́т — павет Палескага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — мястэчка Пружана.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Глядзіце таксама: Пружаншчына ў міжваеннай Польшчы
Былы павет Гарадзенскай губэрні Расеі. У 1919—1920 у складзе Берасьцейскае акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
12 сьнежня 1920 року гміны Белавежа, Масева і Сухопаль вылучаныя ў склад навастворанага Белавескага павету[1].
Утвораны 1 сакавіка 1921 году пасьля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Улучыў 17 вясковых гмінаў і 3 мястэчкі.
Ліквідаваны пасьля далучэньня да БССР ў верасьні 1939 року. У цяперашні час большая частка тэрыторыі павету адносіцца да Пружанскага раёну Беларусі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Байкі. Ліквідаваная 22 студзеня 1926
- Бяроза Картуская. Ліквідаваная 1 красавіка 1932, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмінаў Сяхновічы, Малеч і Сялец
- Гарадзечна. 12 красавіка 1928 далучаная частка ліквідаванае гміны Дворцы Берасьцейскага павету
- Дабучын (да 1926)
- Котра. Ліквідаваная 1 красавіка 1932 ліквідаваная, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмінаў Руднікі, Сухопаль і Шарашоў
- Лінова. Ліквідаваная 1 красавіка 1932, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмінаў Малеч, Пружана і Шарашоў
- Малеч
- Мацеевічы. 22 студзеня 1926 перайменаваная ў гміну Міжлесьсе
- Мацясы. 1 студзеня 1926 увайшла ў склад Кобрынскага павету
- Міжлесьсе. 22 студзеня 1926 гміна Маціевічы перайменаваная ў Міжлесьсе. 1 красавіка 1932 ліквідаваная, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гміны Сяхновічы
- Мікіцічы (да 1926)
- Носкі (да 1926)
- Пружана. Створаная 22 студзеня 1926
- Равяцічы. Ліквідаваная 1 красавіка 1932, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмінаў Сяхновічы і Малеч
- Руднікі. Цэнтар: Харава, Руднікі
- Сухопаль. Пераведзеная 26 ліпеня 1926 са складу Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва
- Сялец
- Сяхновічы. Створаная 1 красавіка 1932 з тэрыторыяў ліквідаванай гміны Міжлесьсе
- Чарнякова (да 1926)
- Шані. Ліквідаваная 22 студзеня 1926
- Шарашоў. 12 красавіка 1928 далучаная частка тэрыторыі ліквідаванай гміны Дворцы Берасьцейскага павету
Месты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пружана
- Бяроза-Картуская
- Шарашоў (1 красавіка 1934 статус места скасаваны[2])
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле вынікаў перапісу 1931 року, насельніцтва павету складала 108 600 чалавек, шчыльнасьць — 41 чал./км².
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 43
- ^ Dz. U. z 1934 r. Nr 26, poz. 202
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 49.