Перайсьці да зьместу

Ілірыйцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ілірыйскі воін

Іліры́йцы (па-лацінску: Illyrici) — старажытныя індаэўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тысячагодзьдзі да н. э. насялялі тэрыторыю паўночнага захаду Балканскага паўвостраву ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора да Дуная.

Найбольш вядомымі з гэтых плямёнаў былі істры, яподы, далматы, лібурны і інш. На паўночным захадзе межавалі з кельтамі, на ўсходзе — з фракійцамі.

Спачатку ілірыйцы займалі значныя тэрыторыі ў Цэнтральнай Эўропе, але былі выцесьнены кельтамі. Вялі працяглую барацьбу з Рымам3 ст. да н. э.), але ў выніку былі заваяваныя (1 ст. да н. э.). Паступова асыміляваліся.

  • БелСЭ, т.5, ст. 63.