Перайсці да зместу

Пінкавічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 101: Радок 101:
* 1939-1941 гады - у складзе [[Пінскі раён|Пінскага раёна]] [[Пінская вобласць|Пінскай вобласці]] БССР.
* 1939-1941 гады - у складзе [[Пінскі раён|Пінскага раёна]] [[Пінская вобласць|Пінскай вобласці]] БССР.
* 1941-1944 гады - нацысцкая акупацыя. Вёска знаходзілася ў складзе [[Рэйхскамісарыят Украіна|Рэйхскамісарыята Украіна]].
* 1941-1944 гады - нацысцкая акупацыя. Вёска знаходзілася ў складзе [[Рэйхскамісарыят Украіна|Рэйхскамісарыята Украіна]].
* 1944-1989 гады - вёска ў складзе [[Аграгарадок Аснежыцы|Аснежыцкага сельсавета]] [[Пінскі раён|Пінскага раёна]].
* 1944-1957 гады - вёска ў складзе [[Пінкавіцкі сельсавет|Пінкавіцкага сельсавета]].
* 1957-1989 гады - вёска ў складзе [[Аснежыцкага сельсавета|Аснежыцкага сельсавета]] [[Пінскі раён|Пінскага раёна]]<ref>[http://www.busel.org/texts/cat3aj/id5wwienp.htm Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района]</ref>.
* 1953 год - Пінкавіцкай сярэдняй школе надалі імя Народнага [[паэт|паэта]] Беларусі Якуба Коласа, а ў 1954 годзе пабудавалі новую школу. Цяпер Пінкавіцкая сярэдняя [[школа]] імя Я.Коласа месціцца ў будынку, які паўстаў у 1987 годзе.
* 1953 год - Пінкавіцкай сярэдняй школе надалі імя Народнага [[паэт|паэта]] Беларусі Якуба Коласа, а ў 1954 годзе пабудавалі новую школу. Цяпер Пінкавіцкая сярэдняя [[школа]] імя Я.Коласа месціцца ў будынку, які паўстаў у 1987 годзе.
* 1957 год - у гонар салдат, якія загінулі пры вызваленні ад [[Нацыянал-сацыялізм|нацыстаў]], на месцы пахавання 197 воінаў пастаўлена скульптура салдата.
* 1957 год - у гонар салдат, якія загінулі пры вызваленні ад [[Нацыянал-сацыялізм|нацыстаў]], на месцы пахавання 197 воінаў пастаўлена скульптура салдата.

Версія ад 12:24, 6 кастрычніка 2018

Вёска
Пінкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 3 902 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225730
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254885051
Пінкавічы на карце Беларусі ±
Пінкавічы (Беларусь)
Пінкавічы
Пінкавічы (Брэсцкая вобласць)
Пінкавічы

Пі́нкавічы[1] (трансліт.: Pinkavičy, руск.: Пинковичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці на левым беразе Піны. Уваходзіць у склад Пінкавіцкага сельсавета. Станам на 2005 год чацверты па велічыні сельскі населены пункт у Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Летапіс вёскі Пінкавічы пачынаецца з XV стагоддзя. Дакладная дата заснавання паселішча невядомая, але з упэўненасцю магчыма сцвярджаць, што Пінкавічы на некалькі дзесяцігоддзяў, а мо і стагоддзяў старэйшыя за вядомы год першай узгадкі.

У Вялікім Княстве Літоўскім

У Расійскай імперыі

  • ХІХ - пач. ХХ стагоддзя - Пінкавічы цэнтр воласці Пінскага павета ў складзе 20 вёсак з насельніцтвам 1470 чалавек.
  • 1830 год - лічыцца афіцыйнай датай пабудовы Свята-Пакроўскай царквы.
  • 1863 год - пабудавана школа (Пінкавіцкае народнае вучылішча)[3]. Падмурак захаваўся, а сама пабудова некалькі разоў была капітальна адрамантавана. Цяпер тут літаратурна-краязнаўчы музей імя Я.Коласа.
  • 1870-1880-я гады - пабудова царквы святога прарока Іллі. У 1960-я гады знішчана савецкай уладай[4].
  • 1887-1888 гады - у Пінкавіцкім народным вучылішчы было тры аддзяленні: малодшае, сярэдняе і старэйшае. Ва ўсіх аддзяленнях налічвалася 30 хлопчыкаў і адна дзяўчынка, дачка святара. Выкладаў у тым навучальным годзе настаўнік Васіль Емяльянавіч Буры. На ўтрыманне вучылішча выдаткоўвалася: 175 рублёў з дзяржаўнага бюджэта і 95 рублёў ад тутэйшых сялян.
  • 1904-1906 гады - у Пінкавічах настаўнічае Якуб Колас.
  • 23 лістапада 1905 года - Якуб Колас па просьбе сялян с. Пінкавічы, ад іх імя, напісаў прашэнне ўладальніку м. Альбрэхтова Зыгмунту Скірмунту з патрабаваннем палепшыць стан пінкаўцоў. За гэты ўчынак у лютым 1906 года малады настаўнік высланы з сяла[5].

Першая Сусветная і Грамадзянская вайна

  • 1915-1918 гады - Пінкавічы занятыя нямецкімі войскамі, масавае бежанства.

Карэнная жыхарка Пінкавічаў Марыя Хіхлюк (1909-1999) узгадвала:

" Бацька сабраў усё, што мог. Пасадзіў нас на абозы, і мы рушылі ў невядомасць. Было вельмі страшна. Людзей проста цемра, стараліся трымацца аднавяскоўцаў. Праблемы былі не столькі з харчаваннем, колькі з медыцынай. Ад інфекцый памерлі два браты. Дадому вярнуліся пасля першай рэвалюцыі. Пабачанае яшчэ больш узрушыла. Пустата, у дварах гаспадарыў высакарослы бур'ян, вярнуліся на мёртвыя, але родныя землі і пачалі ўсё зноўку. "

За польскім часам

  • 1921-1939 гады - Пінкавічы ў складзе міжваеннай Польшчы. Цэнтр гміны Пінскага павета. У вёсцы знаходзілася ўправа лясной гаспадаркі і школа.
  • 1926 год - Пінкавічы ў выніку экспедыцыі па беларускім Палессі наведаў Язэп Драздовіч. Мастак замаляваў пінкавіцкія святыні.
  • 1928 год і 1938 год - тэрыторыя Пінкавіцкай гміны пашырылася за кошт ліквідацыі Ставоцкай гміны.
  • Кастрычнік 1934 года - Пінкавічы наведала знаная амерыканская вандроўніца Луіза Арнер Бойд.

У савецкай Беларусі

  • 1939-1941 гады - у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР.
  • 1941-1944 гады - нацысцкая акупацыя. Вёска знаходзілася ў складзе Рэйхскамісарыята Украіна.
  • 1944-1957 гады - вёска ў складзе Пінкавіцкага сельсавета.
  • 1957-1989 гады - вёска ў складзе Аснежыцкага сельсавета Пінскага раёна[6].
  • 1953 год - Пінкавіцкай сярэдняй школе надалі імя Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, а ў 1954 годзе пабудавалі новую школу. Цяпер Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа месціцца ў будынку, які паўстаў у 1987 годзе.
  • 1957 год - у гонар салдат, якія загінулі пры вызваленні ад нацыстаў, на месцы пахавання 197 воінаў пастаўлена скульптура салдата.
  • 1962 год - адкрыццё мемарыяльнай дошкі Я.Коласу.
  • 1986 год - утвораны Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы», які праводзіць унікальны абрад «Проводна нэділя»[7].
  • 1989 год - створаны Пінкавіцкі сельсавет з цэнтрам у Пінкавічах.
  • Лістапад 1990 года - адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа.

Незалежная Беларусь

  • 1991 год - пасля станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь Пінкавічы з'яўляюцца цэнтрам сельсавета ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.
  • 1 студзеня 1999 года - у Пінкавічах створаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.
  • 2000 год - у вёсцы налічвалася 1186 двароў і 3376 жыхароў.
  • 2005 год - насельніцтва: 4036 жыхароў (1274 двароў), такім чынам Пінкавічы названыя чацвёртым па велічыні сельскім населеным пунктам Брэсцкай вобласці.
  • 2008 год - праведзеныя маштабныя працы па добраўпарадкаванню Пінкавічаў: рамонт камунікацый і пешаходнай зоны.
  • Снежань 2009 года - на доме, дзе жыла Любоў Тарасюк, за кошт яе бацькі Канстанціна Міхайлавіча Тарасюка, усталявана мемарыяльная шыльда[8].
  • Лістапад 2012 года - завершаная рэканструкцыя музея і адбылося ўрачыстае святкаванне 130-годдзя Якуба Коласа[9].
  • 6 і 7 ліпеня 2013 года - Пінкавічы шырока адзначылі старажытнае народнае свята Купалле, удзел у якім узялі прадстаўнікі кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі[10].
  • Снежань 2013 года - адбыліся ўрачыстыя захады і літаратурна-музычныя вечары з нагоды 60-годдзя вядомай зямлячкі Любові Канстанцінаўны Тарасюк [11].
  • Кастрычнік 2014 года - усталяваны шматметровы металічны праваслаўны крыж на гранітным пастаменце[12].
  • Снежань 2015 года - на базе літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі і фотаальбома «Палессе Луізы Бойд».
  • Кастрычнік 2016 года - на тэрыторыі літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд.[13].
  • Май 2017 года - у Пінкавічах размясціўся офіс Брэсцкага абласнога Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Садружнасць Палесся»[14].

Славутасці

  • Свята-Пакроўская царква (1830) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000580шыфр 112Г000580. Афіцыйная дата пабудовы царквы ў Пінкавічах - 1830 год, але яшчэ ў 1806 годзе мясцовыя жыхары падарылі ў храм вялікі абраз «Уздзвіжанне Святога Крыжа». Святыня дагэтуль захоўваецца ў царкве з дакладнай датай і подпісам ад удзячных пінкаўцоў. Вынікае, што Свята-Пакроўская царква ў Пінкавічах пабудавана раней[15].
  • Капліца.
  • Будынак былой школы, дзе ў 1904-1906 гадах працаваў Якуб Колас. Ад 1990 года тут знаходзіцца літаратурна-краязнаўчы музей імя Якуба Коласа.
  • Вялікі праваслаўны крыж каля шашы Пінск-Лунінец.
  • Памятны знак (валун) у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд, якая адбылася ўвосень 1934 года.
  • Пры ўездзе ў вёску з Пінскага боку знаходзіцца помнік салдату на брацкай магіле, дзе пахаваны 197 воінаў 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронту і партызаны. Яны загінулі ў ліпені 1944 года ў баях за вызваленне ад нацыстаў.
  • На ўсходнім ускрайку знаходзяцца старажытныя могілкі, першыя пахаванні датуюцца канцом ХІХ - пачаткам ХХ стагоддзя. Тут знайшла адвечны спачын Любоў Тарасюк і кумы (Аляксандр і Людміла Лой) Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • Пінкавіцкі сельскі выканаўчы камітэт і сельскі Савет дэпутатаў
  • Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся»
  • Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа і дзіцячы садок
  • Пінкавіцкая сельская бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Пінскі неўралагічны інтэрнат
  • Перасоўная Механізаваная Калона № 58 ААТ «Пінсквадбуд»
  • Фізкультурна-спартыўная ўстанова «Элада-Спорт»
  • Пінскае вытворчае аб'яднанне «Медтэхніка»
  • Прыродаахоўчы заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»
  • Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Палескае сяло ў Рэчы Паспалітай
  3. Гісторыя школы
  4. Жыхары Пінкавіч хочуць ушанаваць месца знішчанай царквы
  5. Якуб Колас на Пінскім Палессі. Цікавыя гісторыі
  6. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  7. Унікальны абрад, які захаваўся толькі ў адной вёсцы Беларусі
  8. Любовь Тарасюк. Мой берег родной... Полесье
  9. Піншчына адсвяткавала 130-годдзе Якуба Коласа
  10. Купалле на Палессі з Ліберальна-дэмакратычнай партыяй
  11. На Піншчыне адзначаюць 60-годдзе Любові Тарасюк
  12. В Пинковичах установили православный символ – многометровый металлический крест
  13. Мемарыяльны знак у гонар экспедыцыі
  14. Кантакт
  15. Палескае сяло ў Рэчы Паспалітай
  16. Якуб Колас на Пінскім Палессі. Цікавыя гісторыі

Спасылкі