Галікарнаскі маўзалей
Галікарнаскі маўзалей (старажытнагрэцк. ὁ Τάφος τοῦ Μαυσσώλου; τὸ Μαυσσώλειον Ἁλικαρνασσεύς, τὸ Μαυσ(σ)ωλ(λ)εῖον τοῦ Ἁλικαρνασσοῦ}} — ho Táphos tou Maussôllou, tò Maussôleíon Halikarnasseús, tò Mausôleíon toû Halikarnassoû, «Магіла Маўсола»; лац. «sepulcrum Mausoli Halicarnasense», «Маўзалей у Галікарнасе») — раскошны помнік і маўзалей персідскаму сатрапу і цару Карыі Маўсолу II, з’яўляецца пятым з Сямі цудаў свету старажытнасці.
Маўзалей быў пабудаваны прыблізна паміж 368 — 350 гадамі да н.э. ў Галікарнасе, новай сталіцы Карыі ў Малой Азіі, сёння горад Бодрум на ўсходнім узбярэжжы Эгэйскага мора ў Турцыі. Узвядзенне фундамента пачалося на выступе скалістага схіла з памерамі 105 на 244 метраў, які з цягам часу акружылі абвадной сцяной (περίβολος — перыбалас). Памеры фундаментнай пліты складалі 32 метра шырыні і 38,40 метраў даўжыні, вышыня пабудовы дасягала каля 46 метраў. Трохступенчаты цокаль маўзалея быў пабудаваны з вулканічных горных парод зялёнага колеру з мармуравай абліцоўкай. Вакол кожнай ступені цокаля, якія будаваліся ў прапорцыі 3:4:5, стаялі скульптурныя кампазіцыі, перад ніжняй ступенню — размешчанныя на выступаючым фундаменце сцэны бітваў конных воінаў паміж грэкамі і персамі прыкладна ў натуральную велічыню, перад сярэдняй ступенню — гераічныя фігуры, а перад найвышэйшай — сцэны палявання двойчага памеру натуральнай велічыні.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галікарнаскі маўзалей
- Сем цудаў свету. Галікарнаскі маўзалей (на рускай мове)