Перайсці да зместу

Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Грыгараў
Поўнае імя Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў
Нарадзіўся 8 сакавіка 1982(1982-03-08)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Беларусь РВАР (Мінск) 40 (5)
2000 Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 4 (1)
2000—2002 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 40 (7)
2003—2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 40 (2)
2005—2006 Беларусь Нёман (Гродна) 37 (1)
2007 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 12 (1)
2007 Чэхія Мутэніцы
2008—2010 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 61 (2)
2011—2015 Беларусь Слуцк 107 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2015 Беларусь Слуцк в.а.
2016—2017 Беларусь Слуцк
2019—2020 Беларусь ЖФК Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Вячаслаў Грыгараў (нар. 8 сакавіка 1982, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Кар’ера

Клубная

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з’яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».

У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад’ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.

У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з’явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.

У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[4] і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»[5]. Сезон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 года стала вядома, што «Слуцк» не будзе падаўжаць кантракт з трэнерам[6].

Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Мінска»[7]. У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінск»[8]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2020 года[9].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998 Д3-А РВАР Беларусь 20 2
1999 Д3-А РВАР Беларусь 20 3
2000 (1) Д3-А РШВСМ-Алімпія Беларусь 4 1
2000 (2) Д1 БАТЭ Беларусь 12 2
2001 Д1 БАТЭ Беларусь 23 2
2002 Д1 БАТЭ Беларусь 5 0
2003 Д1 Тарпеда-СКА Беларусь 15 0
2004 Д1 Тарпеда-СКА Беларусь 25 2
2005 Д1 Нёман Беларусь 20 1
2006 Д1 Нёман Беларусь 17 0
2007 (1) Д2 Граніт Беларусь 12 1
2007/08 (1) Д3 Мутэніцы Чэхія ? ?
2008 Д1 Граніт Беларусь 25 2
2009 Д1 Граніт Беларусь 12 0
2010 Д2 Граніт Беларусь 24 0
2011 Д2 Слуцк Беларусь 28 1
2012 Д2 Слуцк Беларусь 19 2
2013 Д2 Слуцк Беларусь 25 1
2014 Д1 Слуцк Беларусь 27 0
2015 Д1 Слуцк Беларусь 8 0

Зноскі

Спасылкі