Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў
Поўнае імя | Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 сакавіка 1982[1] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Вячаслаў Грыгараў (нар. 8 сакавіка 1982, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з’яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».
У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад’ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.
У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з’явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера
У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[4] і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»[5]. Сезон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 года стала вядома, што «Слуцк» не будзе падаўжаць кантракт з трэнерам[6].
Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Мінска»[7]. У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінск»[8]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2020 года[9].
У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб брэсцкага «Руха» ў якасці старшага трэнера. У жніўні 2021 года, пасля адстаўкі Кірыла Альшэўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[10]. У снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам, падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У пачатку 2022 года рыхтаваў каманду да новага сезона, застаўся ў клубе і ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі[12], аднак у красавіку брэсцкі клуб адмовіўся і ад удзелу ў Другой лізе.
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі: 2002
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2000
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1998 | Д3-А | РВАР | 20 | 2 | |
1999 | Д3-А | РВАР | 20 | 3 | |
2000 (1) | Д3-А | РШВСМ-Алімпія | 4 | 1 | |
2000 (2) | Д1 | БАТЭ | 12 | 2 | |
2001 | Д1 | БАТЭ | 23 | 2 | |
2002 | Д1 | БАТЭ | 5 | 0 | |
2003 | Д1 | Тарпеда-СКА | 15 | 0 | |
2004 | Д1 | Тарпеда-СКА | 25 | 2 | |
2005 | Д1 | Нёман | 20 | 1 | |
2006 | Д1 | Нёман | 17 | 0 | |
2007 (1) | Д2 | Граніт | 12 | 1 | |
2007/08 (1) | Д3 | Мутэніцы | ? | ? | |
2008 | Д1 | Граніт | 25 | 2 | |
2009 | Д1 | Граніт | 12 | 0 | |
2010 | Д2 | Граніт | 24 | 0 | |
2011 | Д2 | Слуцк | 28 | 1 | |
2012 | Д2 | Слуцк | 19 | 2 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 25 | 1 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 27 | 0 | |
2015 | Д1 | Слуцк | 8 | 0 |
Зноскі
- ↑ Vyacheslav Grigorov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком»
- ↑ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера «Слуцка»
- ↑ Футбол. Дмитрий Молош, Андрей Разин и Александр Сулима получили тренерские лицензии категории «В» УЕФА
- ↑ Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером «Слуцка»
- ↑ Футбол. Олег Караневский: приняли решение контракт с Григоровым не продлевать
- ↑ Бывший тренер «Слуцка» Григоров работает с детьми в структуре «Минска»
- ↑ Григоров возглавил женскую команду "Минска"
- ↑ Лухвич сменил Григорова на посту главного тренера женской команды "Минска"
- ↑ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха"
- ↑ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха"
- ↑ "С финансированием все должно быть хорошо". Как "Рух" перестраивается для участия во второй лиге
Спасылкі
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Мутэніцы
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Рух Брэст
- Трэнеры ЖФК Мінск
- Трэнеры ФК Слуцк