Перайсці да зместу

Размовы:Багнет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:53, 9 верасня 2022, аўтар Plaga med (размовы | уклад) (Выбар тэрміну: новы падраздзел)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Выбар тэрміну

Імпульсам да гэтага перакладу стала маё асабістае даследванне перакладаў англ. тэрміну bayonet на беларускую.

Шляхам даследавання разнастайных акадэмічных слоўнікаў і карпусоў тэкстаў я прыйшоў да высновы, што: 1. «Багнет» — тэрмін, які добра пасуе тэрміну для класу армейскай зброі bayonet, фіксуецца ў слоўніках Байкова-Некрашэвіча, сустракаецца ў карпусах. Гэтае слова, напрыклад, выкарыстоўваў не адзін раз класік беларускай літаратуры У. Караткевіч: «Спадзістым частаколам ружавелі ўздзетыя ўгору багнеты, і ў іх адбіваўся агонь шматлікіх паходняў». 2. Слова «баянет» сустракаецца толькі ў слоўніку Крапівы, не фігуруе ў карпусах і, на маю думку, з’яўляецца запазычаннем з рас. мовы, што для слоўнікаў паважанага сп. К. Крапівы даволі характэрна. 3. Слова «байянет» з’яўляецца памылковым і не фігуруе нідзе. 4. Слова «штык» з’яўляецца даволі распаўсюджаным, часта сустракаецца ў літаратуры, але на мой погляд з’яўляецца больш шырокім функцыянальным тэрмінам, што я і адлюстроўваў пры напісанні артыкулаў. На прыклад, выкарыстоўваецца тэрмін «штык-нож», а не «багнет-нож» з-за таго, што дадзены тэрмін больш датычыцца функцыянальнай нагрузкі прылады, а не яе пераемнасці ад французскага багнета. 5. Слова «штых» таксама даволі добра прыжылося ў беларускай мове, але згодна карпусам, «штык» усё ж больш папулярны ў літаратуры. У той жа час, гэта слова заслугоўвае таго, каб яго зафіксаваць у артыкуле як альтэрнатыву слову «штык». Plaga med (размовы) 21:53, 9 верасня 2022 (+03)[адказаць]