Альберт Бакіноўскі
Альберт Бакіноўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Нараджэнне | 4 лютага 1897 |
Смерць | 1978 |
Альберт Бакіноўскі (4 лютага 1897 — 1978) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 лютага 1897 года. Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і.
У 1915 годзе паступіў на 1-ы курс Імператарскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе. У сувязі з прыходам да ўлады бальшавікоў і закрыццём царкоўна-рэлігійных навучальных устаноў прадоўжыў вучобу ў Пінску.
Пасвячоны ў святары 12 чэрвеня 1921 года ў горадзе Улацлаўку (Польшча). Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на Палессі. У сярэдзіне 1920-х гадоў працаваў у Століне. Пазней служыў пробашчам у мястэчку Камянец-Літоўскі (1921—1934) і ў Шарашове Пружанскага павета Палескага ваяводства. Звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй. Матэрыяльна падтрымліваў выданне беларускіх каталіцкіх часопісаў і газет. Браў удзел у беларусізацыі нацыянальна-рэлігійнага жыцця Заходняй Беларусі. Выступаў з казаннямі на беларускай мове.
Пасля Другой сусветнай вайны працаваў рэзідэнтам у парафіі Слізаў Сыцаўскага дэканата (Вроцлаўскае ваяводства). Памёр у 1978 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Альберт Бакіноўскі .