Барыс Мікалаевіч Ельцын
Барыс Мікала́евіч Ельцын (руск.: Борис Николаевич Ельцин; 1 лютага 1931, сяло Бутка, цяпер Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР — 23 красавіка 2007, Масква, Расія) — савецкі і расійскі палітычны дзеяч, які быў першым прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі з 1991 па 1999 год.
Ельцын, які першапачаткова быў прыхільнікам Міхаіла Гарбачова, падчас рэформаў перабудовы стаў адным з самых магутных палітычных праціўнікаў Гарбачова. 29 мая 1990 быў абраны старшынёй Вярхоўнага савета РСФСР. 12 чэрвеня 1991 года ў выніку ўсенароднага рэферэндума быў абраны на новаўтвораную пасаду прэзідэнта РСФСР, якая ў той час была адной з 15 рэспублік, якія складалі СССР. Пасля адстаўкі Гарбачова і канчатковага распаду Савецкага Саюза 25 снежня 1991 года, Ельцын заставаўся на пасадзе прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, якая стала правапераемніцай СССР. У 1996 годзе Ельцын быў пераабраны на выбарах, перамогшы ў другім туры прадстаўніка адроджанай Камуністычнай партыі Генадзя Зюганава з перавагай у 13 %. Аднак, пасля серыі эканамічных і палітычных крызісаў у Расіі ў 1990-я гады, Ельцын не змог вярнуць сваю раннюю папулярнасць.
Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны Прэзідэнт Расіі, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, перагляду курсу на будаўніцтва сацыялізма, аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываннем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачні ў 1994 годзе.
Партыйная кар’ера
У 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага палітэхнічнага інстытуту імя С. М. Кірава. Працаваў на партыйных пасадах. У 1976—1985 гадах — першы сакратар Свярдлоўскага абкаму партыі. У 1985 з пачаткам перабудовы пераведзены ў Маскву. Заняў пасаду сакратара ЦК КПСС. У тым жа годзе прызначаны першым сакратаром Маскоўскага гаркаму КПСС.
У 1987 годзе з-за канфліктаў у вышэйшым кіраўніцтве выступіў з крытыкай павольных тэмпаў перабудовы. Папрасіў вызваліць яго ад пасады, што і адбылося. У 1988 годзе заняў пасаду намесніка старшыні Дзяржбуда — міністра СССР.
З пачаткам палітычнай рэформы актыўна ўключыўся ў перадвыбарную барацьбу. У 1989 годзе абраны народным дэпутам СССР, у 1990 годзе — народным дэпутатам РСФСР. Паступова стаў лідарам апазіцыі, якая выступала за паглыбленне курсу перабудовы.
У 1990 годзе абраны старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР, 12 чэрвеня 1991 года — прэзідэнтам РСФСР.
Прэзідэнт Расіі
У жніўні 1991 года ўзначаліў рух супраць ГКЧП. У снежні 1991 года падпісаў Белавежскія пагадненні, якія спынілі існаванне СССР.
22 верасня 1993 года Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленні Канстытуцыйнага Суду, абвясціў аб спыненні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэннем ім Канстытуцыі. 23 верасня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расіі, З’езд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленні прэзідэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэнне не было выканана.
Вынікам няспынных сутыкненняў у Вярхоўным савеце стаў расійскі канстытуцыйны крызіс 1993 года, падчас якога Ельцын выдаў незаконны загад аб роспуску парламента, які спрабаваў адхіліць яго ад улады. У рэшце рэшт вайскоўцы сталі на бок Ельцына, аблажыўшы і абстраляўшы расійскі Белы дом, у выніку чаго загінула 187 чалавек. Тады Ельцын парушыў дзеючую канстытуцыю, часова забараніў палітычную апазіцыю і працягнуў эканамічнае эксперыментаванне. Ён прапанаваў новую канстытуцыю з моцнай прэзідэнцкай уладай, якая была ўхвалена на рэферэндуме 12 снежня 1993 года з 58,5 % галасоў выбаршчыкаў.
У снежні 1994 года Ельцын аддаў загад на ваеннае ўварванне ў Чачэнскую рэспубліку з мэтай аднавіць кантроль Масквы над ёй. Толькі праз два гады федэральныя войскі былі выведзеныя з спустошанай тэрыторыі Чачні паводле дамовы 1996 года, якая надала рэспубліцы вялікія аўтаномныя магчымасці, але не поўную незалежнасць, якой намагаліся чачэнцы. Рашэнне Ельцына пра пачатак вайны ў Чачэнскай рэспубліцы выклікала трывожную рэакцыю на Захадзе.
У 1996 годзе перавыбраны на пасаду прэзідэнта Расіі. 31 снежня 1999 года дабраахватна сышоў у адстаўку.
31 снежня 1999 года зрабіў нечаканую заяву аб сваёй адстаўцы і перадаў прэзідэнцкую пасаду свайму пераемніку — тагачаснаму прэм’ер-міністру Уладзіміру Пуціну. Ельцын, якога BBC назваў «заснавальнікам расійскай дэмакратыі», сышоў у адстаўку, яшчэ будучы папулярным сярод насельніцтва.
Ельцын абяцаў ператварыць сацыялістычную мадэль эканомікі Расіі ў свабодную рынкавую і правёў шокавую тэрапію эканомікі, лібералізацыю цэн і прыватызацыйныя праграмы. З-за няўдалага метаду прыватызацыі шмат нацыянальнага багацця патрапіла ў рукі невялікай групы алігархаў. Апроч таго, ельцынская эпоха характарызуецца шырокараспаўсюджанай карупцыяй, інфляцыяй, эканамічным калапсам і велізарнымі палітычнымі і сацыяльнымі праблемамі, якія пацярпела Расія і краіны былога СССР. На працягу першых гадоў прэзідэнцтва Ельцына многія з яго палітычных прыхільнікаў перайшлі ў апазіцыю да яго, а віцэ-прэзідэнт Аляксандр Руцкі асудзіў рэформы, азваўшы іх «эканамічным генацыдам».
Сям’я
Быў жанаты, меў дзвюх дочак, пяць унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у хрышчэнні — Анастасія). Дачкі — Алена Акулава і Таццяна Дз’ячэнка.
Ацэнкі
Па дадзеных фонда «Грамадская думка», адмоўна ацэньвалі гістарычную ролю Ельцына 57 % жыхароў Расіі, станоўча — 25 % (у 2000 годзе, адразу пасля адстаўкі, гэтыя дадзеныя выглядалі: 67 % супраць 18 %).
Па дадзеных «Левада-Центра», негатыўна ацэньвалі вынікі яго кіравання 67 % у 2000 годзе і 70 % — у 2006, станоўча 15 % і 13 % адпаведна.
Бібліяграфія
Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):
- «Исповедь на заданную тему»[7] (1990) — невялікая кніга, у якой пераплеценыя аўтабіяграфія, палітычнае крэда і аповяд аб выбарчай кампаніі Ельцына на выбарах народных дэпутатаў.
- «Записки Президента»[8] ([1994]) — кніга, напісаная дзейсным прэзідэнтам, у ёй распавядаецца аб такіх падзеях 1990—1993, як выбары прэзідэнта, жнівеньскі путч (ГКЧП), распад СССР, пачатак эканамічных рэформ, канстытуцыйны крызіс 1992—1993, падзеі 21 верасня — 4 кастрычніка 1993 года (роспуск Вярхоўнага Савета).
- «Президентский марафон»[9] (2000) — кніга, выдадзеная неўзабаве пасля адстаўкі, у ёй распавядаецца аб другіх прэзідэнцкіх выбарах і другім прэзідэнцкім тэрміне.
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ а б Boris Yeltsin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Boris Jelzin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/6584481.stm
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118900048 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Новодевичье кладбище, Московский справочник ритуальных услуг
- ↑ (unspecified title) — ISBN 978-5-389-06946-6
- ↑ «Исповедь на заданную тему» (.txt) Архівавана 18 чэрвеня 2008.
- ↑ «Записки Президента» (.doc) Архівавана 28 лютага 2008.
- ↑ «Президентский марафон» (.txt) Архівавана 20 верасня 2007.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс Мікалаевіч Ельцын
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі УДТУ
- Выпускнікі Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (ПМР)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1000-годдзя Казані»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога I ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога Дзмітрыя Данскога
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
- Майстры спорту СССР
- Ганаровыя грамадзяне Казані
- Асобы
- Прэзідэнты Расіі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (1996)
- Палітычныя дынастыі
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг РСФСР
- Члены Вярхоўнага Савета Расіі (1990—1993)
- Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
- Валейбалісты СССР
- Перабудова
- Узнагароджаныя медалём А. М. Гарчакова
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Міністры СССР
- Міністры абароны Расійскай Федэрацыі
- Ганаровыя грамадзяне Екацярынбурга
- Ганаровыя грамадзяне Самарскай вобласці
- Першыя сакратары Свярдлоўскага абкама КПСС
- Мемуарысты Расіі
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Узнагароджаныя медалямі ВДНГ СССР
- Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Сакратары ЦК КПСС
- Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці