Тырана
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тырана (алб.: Tirana [tɨˈrɑːnə]) — сталіца Албаніі і адміністрацыйны цэнтр рэці Тырана, галоўны палітычны, эканамічны і культурны цэнтр краіны. Заснаваная ў 1614 годзе, сталіца краіны з 1920 года. Знаходзіцца ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны ля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайці, за 40 км ад Адрыятычнага мора.
Клімат субтрапічны, міжземнаморскі; лета спякотнае, сухое (сярэдняя тэмпература ліпеня 24 °C), зіма мяккая, вільготная (сярэдняя тэмпература студзеня 4—5 °C); ападкаў 1376 мм у год. Плошча 30 км². Насельніцтва Тыраны, па афіцыйных дадзеных у 2003 годзе складала 353 400 жыхароў (11 тыс. жыхароў у 1923; 40 тыс. жыхароў у 1939; 108 тыс. жыхароў у 1955; 136,3 тыс. жыхароў у 1960, звыш 200 тыс. чал. у 1975). Горад утварае самастойную адміністрацыйную адзінку.
Гарадское кіраванне
Тырана — горад рэспубліканскага падначалення і адміністрацыйны цэнтр Тыранскай вобласці. Орган дзяржаўнай улады — гарадская Народная рада, абіраная на 3 гады грамадзянамі, якія дасягнулі 18 гадоў. Народныя рады абіраюцца таксама ў гарадскіх раёнах Тырана Народныя рады абіраюць выканаўча-распарадчыя органы — выканаўчыя камітэты.
Гістарычная даведка
Упершыню згадваецца ў крыніцах у XV ст.. як невялікае селішча. У пачатку XVII ст.. быў заснаваны горад. Выгаднае размяшчэнне на скрыжаванні гандлёвых шляхоў спрыяла яго развіццю. Тырана стала была арэнай дужання албанскага народа супраць турэцкіх заваёўнікаў, мясцовых феадалаў. У студзені 1920 года па рашэнні албанскага Нацыянальнага кангрэса ў Люшне Тырана абвешчаная сталіцай Албаніі і рэзідэнцыяй урада. У 1920-х гг. у Тыране паўсталі першыя прафзвязы. У красавіку 1939 — верасні 1943 Тырана акупаваная фашысцкай Італіяй, у верасні 1943 — нацысцкай Германіяй. Была адным з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага дужання албанскага народа. У лістападзе 1941 у Тыране заснаваная кампартыя Албаніі. 17 лістапада 1944 горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальна-вызваленчым войскам. 28 лістапада 1944 года ў Тырану пераехала з Берата народна-дэмакратычны ўрад і 11 студзеня 1946 года была абвешчаная Народная Рэспубліка Албанія. У 1950-я гг. пры дапамозе СССР і іншых сацыялістычных краін у Тыране быў пабудаваны шэраг сучасных прадпрыемстваў, створаныя некаторыя культурныя ўстановы.
Клімат
Размешчана ў міжгорнай даліне (на вышыні 89 м над узроўнем мора) уздоўж ракі Лана ў цэнтральнай частцы Албанскай раўніны каля падножжа горнага хрыбта Круя-Дайты, у 40 км ад Адрыятычнага мора. Клімат у рэгіёне субтрапічны, міжземнаморскі. Лета звычайна спякотнае і сухое з сярэдняй тэмпературай ліпеня 24 °C, а зіма мяккая і вільготная з сярэдняй тэмпературай студзеня 4—5 °C. Сутачныя ваганні досыць вялікія, яны вар’іруюць ад 10 °C у студзені да 14-15 °C у ліпені. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1376 мм у год.
Клімат Тыраны | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 18,0 | 21,0 | 25,0 | 27,0 | 31,0 | 37,0 | 38,0 | 40,0 | 35,0 | 30,0 | 25,0 | 22,0 | 40,0 |
Сярэдні максімум, °C | 11,0 | 12,0 | 13,0 | 18,0 | 22,0 | 27,0 | 31,0 | 32,0 | 27,0 | 22,0 | 16,0 | 13,0 | 21,0 |
Сярэдні мінімум, °C | 2,0 | 2,0 | 3,0 | 7,0 | 12,0 | 15,0 | 17,0 | 17,0 | 13,0 | 10,0 | 7,0 | 3,0 | 9,0 |
Абсалютны мінімум, °C | −5 | −6 | −3 | 0,0 | 2,0 | 10,0 | 12,0 | 12,0 | 7,0 | 1,0 | 0,0 | −6 | −6 |
Норма ападкаў, мм | 120 | 140 | 100 | 140 | 140 | 70 | 30 | 10 | 40 | 120 | 150 | 130 | 1 250 |
Крыніца: Weatherbase |
Архітэктура
Планіроўка Тыраны — радыяльна-кольцавая. Старыя кварталы маюць вузкія крывыя вуліцы і хаты ў глыбіні двароў. Адміністрацыйны і культурны цэнтр забудоўваўся ў 1920—1930-х гг. (ансамбль плошчы Скандэрбега, банк, універсітэт, Тэатр оперы і балета). У 1953—1958 прыняты план рэканструкцыі Тыраны (архітэктары Г. Стразіміры, М. Меле). Створаныя шырокія жылыя комплексы; пабудаваная кінастудыя «Новая Албанія» (1952, савецкі архітэктар Г. Л. Лаўраў). Помнікі: У. І. Леніну (цэмент, 1950-я гг., скульптар К. Хошы), Партызану (масенж, 1947, А. Мано) і інш.
Вучэбныя ўстановы, навуковыя і культурныя ўстановы
У Тыране знаходзяцца Тыранскі ўніверсітэт, Сельскагаспадарчы ўніверсітэт Тыраны, універсітэт мастацтваў, Інстытут фізкультуры, Акадэмія навук Албаніі, цэнтральная навукова-даследчая заатэхнічная станцыя, Ветэрынарны навукова-даследчы інстытут, Нацыянальная бібліятэка, Музей археалогіі і этнаграфіі, Музей дужання за нацыянальнае вызваленне, Натуральнанавуковы музей, Музей Леніна і Сталіна.
Маюцца: Тэатр оперы і балета (з балетнай школай), Народны тэатр, Тэатр эстрады і цырка, Тэатр лялек, Кансерваторыя, Філармонія, Вышэйшая акцёрская вучэльня імя А. Майсеі, Мастацкі ліцэй імя І. Маісі, кінастудыя «Новая Албанія».
Выбітныя мясціны
Гарады-пабрацімы
- — Анкара, Турцыя[1]
- — Афіны, Грэцыя[1]
- — Барселона, Іспанія[1][2]
- — Гянджа, Азербайджан
- — Масква, Расія
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Арта Дадэ, педагог і палітык
- Масіела Луша, амерыканская актрыса і пісьменніца
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ а б в Twinning Cities: International Relations (PDF)(недаступная спасылка). Municipality of Tirana. www.tirana.gov.al. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 23 чэрвеня 2009.
- ↑ Barcelona internacional - Ciutats agermanades (ісп.) . © 2006-2009 Ajuntament de Barcelona. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2009.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тырана