Фабрыка (фільм, 1970)
Выгляд
Фабрыка | |
---|---|
польск.: Fabryka | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Працягласць | 17 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1970 |
IMDb | ID 0067077 |
«Фабрыка» (польск.: Fabryka) — чорна-белы дакументальны фільм, зняты ў 1970 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].
Апісанне фільма
Працоўны дзень на трактарным заводзе Урсус. Кадры рабочых чаргуюцца з кадрамі пасяджэння праўлення. Завод не можа выканаць норму вытворчасці, бо не хапае абсталявання, дэталяў і гэтак далей. Рассылаюцца дакументы, запрашваюцца ліцэнзіі, праводзяцца шматлікія сустрэчы, але выйсця з заганнай сеткі непаразуменняў і бюракратыі, здаецца, няма — левая рука не ведае, што робіць правая. Як кажа адзін з сяброў праўлення, «бюракратыя ў гэтай краіне перашкаджае любому рашэнню». Тым не менш працоўныя яшчэ павінны выканаць сваю норму[1].
Зноскі
- ↑ а б Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 239—240.
- ↑ Fabryka (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 15 снежня 2022.
Літаратура
- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
Спасылкі
- «Фабрыка» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Фабрыка» на сайце «FilmPolski.pl»