Перайсці да зместу

Палёўка земляная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палёўка земляная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Microtus subterraneus de Sélys-Longchamps, 1836

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632893
NCBI  137712
EOL  1179671

Палёўка земляная, палёўка падземная (Microtus subterraneus) — від грызуноў сямейства хамяковых.

Даўжыня цела да 10, хваста да 3,8 см. Па колеру поўсці падобная да палеўкі звычайнай з больш яркім бурым адценнем.

Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе. Сустракаецца на Украіне, у Варонежскай, Курскай, Цвярской, Валагодскай абласцях Расіі. На Беларусі зрэдку трапляецца ў Белавежскай пушчы, на поўдні Палесся. Жыве ў зарасніках кустоў, на ўскрайках шыракалістых лясоў, на палях.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца жалудамі, каранямі, насеннем травяністых раслін. Робіць запасы корму на зіму ў норах.

Жыве ў норах. Штогод 3—4 прыплоды, па 3—4 дзіцяняці ў кожным.