Чачак
Горад
Чачак
Чачак
| ||||||||||||||||||||||||
Ча́чак (сербск.: Чачак) — горад у Сербіі. Размешчаны за 140 кіламетраў на поўдзень ад Бялграда.
Колькасць насельніцтва складае 70 148 чал. (на 2011 год), разам з прыгарадамі — 114 809 чал.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Чачак знаходзіцца ў цэнтральнай кантынентальнай частцы Сербіі, адпаведна ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату. Сярэднегадавая тэмпература складае 10,5 °C, а сярэдняя вільготнасць паветра — 80,7 %. Горад абаронены ад ветру 4 градамі гор. Сярэдняя хуткасць паўднёвага ветру складае ўсяго толькі 3 м/с, усходняга — 1,4 м/с.
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад муніцыпалітэта паводле перапісу 2002 года:
Этнічная група |
Колькасць |
---|---|
Сербы | 138,208 |
Чарнагорцы | 563 |
Цыгане | 383 |
Югаславы | 299 |
Македонцы | 127 |
Харваты | 109 |
Астатнія | 1,383 |
Усяго | 141,072 |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Побач з горадам у цясніне ракі Заходняя Марава, знаходзіцца Траецкі манастырскі комплекс, які таксама называюць «сербскім Афонам». На схіле гары Оўчар кампактна размешчаны 5 манастыроў: Увядзенскі, Узнясенскі, Свята-Траецкі, Праабражэнскі і Срэценскі манастыры. На іншым беразе ракі пад гарой Каблар размешчаны яшчэ 3 манастыры: Дабравешчанскі, Іаана-Папярэдніцкі (Ёваня) і Мікольскі (Нікалье) і 3 царквы — Ільінская, Савінская і Успенская. Усе манастыры і цэрквы былі пабудаваны ў XIV—XVI стст.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Катэрыні, Грэцыя
- Турч'янске-Цепліцы, Славакія
- Філіпаі, Грэцыя
- Хан-Песак, Боснія і Герцагавіна
- Братунац, Боснія і Герцагавіна
- Баранавічы, Беларусь
- Каўроў, Расія
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чачак