Куэнка (Іспанія)
Горад
Куэнка
Cuenca
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Куэнка (ісп.: Cuenca) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Куэнка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паміж рэкамі Хукар і Уэкар на вышыні 956 метраў над узроўнем мора ў пачатку нашай эры паўстала кельцкае паселішча. Калі сюды дабраліся рымляне, тут з'явіўся невялікі ўмацаваны гарнізон, які ў 711 годзе захапілі арабы. У сярэдзіне XII стагоддзя арабскі географ Аль-Ідрысі апісваў Куэнку як старажытнае паселішча побач са штучным возерам, акружанае добра ўмацаванымі сценамі.
У 1177 годзе кастыльскі кароль Альфонса VIII авалодаў Куэнкай прыступам і зрабіў яе сталіцай свайго каралеўства і цэнтрам епархіі. Горад паступова засялілі хрысціяне, якія мірна ўжываліся з арабамі і яўрэямі. Аднак увядзенне новага гарадскога збору законаў, спарадзіла рэлігійныя звады, якія прывялі да фарміравання кварталаў, заселеных па рэлігійнай прыкмеце.
Да XVI стагоддзя горад квітнеў. Са старажытных часоў ён быў знакаміты вытворчасцю воўны і тэкстылю. Тут вырошчвалі хатнюю жывёлу і апрацоўвалі слановую косць, гэта рамяство ў Куэнку прынеслі жыхары Кордавы. Прыцягнутыя грашыма, сюды ў пошуках працы прыязджалі мастакі і архітэктары з усёй Іспаніі, узводзячы тут выдатныя будынкі і палацы.
Куэнка моцна пацярпела ад чумы 1588 года, затым пачалася чарада засух, саранчы, эпідэмій. Да таго ж кароль Карлас IV выдаў указ, які скасаваў цэхавую вытворчасць у Куэнцы, каб горад не быў канкурэнтам каралеўскай фабрыцы габеленаў. У выніку горад паступова прыйшоў у заняпад. У XVIII стагоддзі мясцовы біскуп паспрабаваў адрадзіць тут ткацтва, але пацярпеў няўдачу. У XIX стагоддзі Куэнка стала сталіцай зноў створанай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, як правінцыі Куэнка.
У 1996 годзе стары горад быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як рэдкі прыклад добра захаванага сярэднявечнага ўмацаванага горада.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куэнка (Іспанія)
- Афіцыйны сайт