Гарошак мышыны
Гарошак мышыны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Павдвіды | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Гаро́шак мышыны[3] (Vicia cracca) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м з доўгім карэнішчам, голая або крыху апушаная. Сцябло рабрыстае, звычайна галінастае, чапляецца. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, апушанае, перыстае, складаецца з 6—10[3] пар лісткоў. Галоўная вось ліста пераходзіць на канцы ў галінасты вусік. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя, даўжынёй 1,5—3[4] см, часам шараватыя ад валаскоў. Прылісткі даўжынёй да 1,5[4] (да 1[3]) см. Кветкі з пяццю[5] пялёсткамі, фіялетава-сінія[3], ліловыя, фіялетавыя, вельмі рэдка — белыя[4], у густых гронках. Плод — голы, падоўжаны струк.
Ядавітая расліна[5].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Гарошак мышыны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных (В’етнам[6]) абласцей Азіі. Заносны від у Паўночнай Амерыцы[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, нізінных балотах, у зрэджаных лясах і хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, у садах, парках і агародах, каля дарог. Цвіце на працягу ўсяго лета[3].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кармавая і лекавая расліна. Пустазелле, якое засмечвае пасевы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- ↑ а б в Горошек мышиный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
- Род Вика // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1948. — Т. XIII. — 588 с. — 4 000 экз. (руск.)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 836. Vicia cracca L. — Горошек мышиный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 479. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек мышиный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia cracca L. (Горошек мышиный) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Сорные растения. Vicia cracca L. — Горошек мышиный. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)