Перайсці да зместу

Бітва пры Лінданісэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пры Лінданісэ
Асноўны канфлікт: Паўночныя крыжовыя паходы
Данеброг падае з неба ў час бітвы пры Лінданісэ. Карціна Крысціяна Аўгуста Лорэнтцэна, 1809 год.
Данеброг падае з неба ў час бітвы пры Лінданісэ.
Карціна Крысціяна Аўгуста Лорэнтцэна, 1809 год.
Дата 15 чэрвеня 1219 года
Месца каля Лінданісэ, Эстонія
Вынік Перамога датчан
Праціўнікі
Данія Эсты
Камандуючыя
Вальдэмар II невядомы
Сілы бакоў
некалькі тыс. каля 2 тыс.
Страты
нязначныя больш за 1 тыс.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пры Лінданісэ (15 чэрвеня 1219 года) — бітва паміж войскам дацкага караля Вальдэмара II і аб’яднанымі сіламі паганцаў-эстаў, якая адбылася непадалёк ад цяперашняга Таліна падчас Паўночных Крыжовых паходаў і якая скончылася перамогай датчанаў. Разгром эстонскага войска дазволіў Вальдэмару II захапіць вялікую частку Эстоніі і заснаваць на гэтых землях герцагства Эстляндскае.