Перайсці да зместу

Лейла Рызванаўна Ісмаілава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лейла Ісмаілава)
Лейла Ісмаілава
Лейла Ісмаілава. Фота Радэліа Астудзіла  (англ.).
Імя пры нараджэнні Лейла Рызванаўна Ісмаілава
Род дзейнасці журналістка, мадэль, тэлевядучая
Дата нараджэння 28 жніўня 1989(1989-08-28) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Рызван Ісламавіч Ісмаілаў
Маці Галіна Іванаўна Ружанцова
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міс Мінск-прэса-2009
Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011

Сайт leila.tv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, Мінск) — амерыканская распрацоўшчыца віртуальнай моды, мадэль. Раней — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.

З 2016 года жыве і працуе ў ЗША[1].

Нарадзілася 28 ліпеня 1989 года ў Мінску ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца Азербайджана, і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было тры гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу. Маці з трыма дзяцьмі вярнулася ў Мінск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакай, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[2].

У 2010 годзе па стыпендыяльнай праграме Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымалася таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучалася ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (Лос-Анджэлес, ЗША).

«...Паступова я стала пагружацца ў свет лічбавай моды, якая мне вельмі блізкая. Мы можам выказваць сябе праз віртуальнае адзенне, прыбірацца, выстаўляць фота ў сацсетцы. І разам з тым не купляць матэрыяльныя рэчы, скарачаючы спажыванне і забруджванне навакольнага асяроддзя

— Л. Р. Ісмаілава, з інтэрвію[3].

Асноўныя тэлепраграмы

[правіць | правіць зыходнік]

У музычных кліпах

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г.
  • Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. у намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».

Зноскі

  1. 6 Questions for Leila Ismailova: Digital fashion and life after Artisant // Cointelegraph Magazine. 2023. August 29.
  2. Лучшие выпускники БГУ — 2011 // БГУ (руск.)
  3. Стало известно, куда неожиданно пропала белорусская телеведущая Лейла Исмаилова, которая вела «Евровидение» // Комсомольская правда. 2022. 27 января.
  4. Vinsent. Восеньскі вальс // youtube.com.
  5. The Maneken. Обратный билет // youtube.com. (руск.)
  6. [https://web.archive.org/web/20131102233736/ Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Caroline Monick Silk Scarves Collection 2013 // Caroline Monick (англ.) (фр.)](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 31 кастрычніка 2012.