Перайсці да зместу

Акадэмічная вуліца (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмічная вуліца
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмічная — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна.

Працягласць — каля 500 метраў. Знаходзіцца паміж вуліцай 17 верасня і вуліцай Ажэшка, перасякае вуліцу Першага мая.

Назва вуліцы — гістарычная, звязана з будынкам медыцынскай акадэміі, створанай у канцы XVIII стагоддзя на скрыжаванні з вуліцай Ажэшка. Забудова сфарміравалая ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 2-3 павярховымі жылымі дамамі.

Дом 13 на Акадэмічнай. З боку сада

На вуліцы знаходзіцца помнік архітэктуры — лютэранская кірха, адзін з карпусоў сельскагаспадарчага ўніверсітэта (на скрыжаванні з вуліцай 1 мая). У 1970-ых на вуліцы праводзілася рэканструкцыя, на вуліцы быў пабудаваны адміністрацыйны будынак. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Зноскі

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.