MediaWiki 1.19/Абвяшчэньне аб разгортваньні
Гэтае паведамленьне было першапачаткова апублікаванае на Тэхнічным блогу Вікімэдыі. Вы можаце падпісацца на RSS-стужку блогу, каб своечасова атрымліваць падобныя апавяшчэньні.
Разгортваньне MediaWiki 1.19 на сайтах Вікімэдыі: праверце, пакуль не зламалася
Інжынэры Вікімэдыі дадаюць апошнія штрыхі апошняй вэрсіі MediaWiki — апраграмаваньню, на якім працуе Вікіпэдыя і яе сястрынскія праекты. Гэтая вэрсія, названая «1.19wmf1», будзе разгорнутая на сайтах Вікімэдыі пакрокава, пачынаючы з наступнага тыдню.
Напярэдадні мы стварылі тэставы клястэр, які капіюе некаторыя сайты Вікімэдыі, дзе мы тэстуем новую вэрсію і правяраем, наколькі правільна яна працуе з улікам удасканальваньняў пэўных вікі.
Пакуль усё працуе слушна; цяперашні плян разгортваньня разьбіты на пяць крокаў, якія мусяць быць выкананыя з 15 лютага па 1 сакавіка 2012 году. Даты могуць быць зьмененыя, калі паўстануць нечаканыя складанасьці. Зьвяртайцеся да пляну разгортваньня MediaWiki 1.19, каб апэратыўна даведвацца пра тое, якія рэчы будуць наладжаныя ў вашай вікі, і калі.
Шмат новых мажлівасьцяў і выпраўленьняў, прыўнесеных з MediaWiki 1.19, тычацца бэк-энду — таго, што адбываецца «па-за сцэнай», напрыклад, праца па пераносу сховішча мэдыяфайлаў на плятформу Swift.
Новая вэрсія таксама ўключае і болей бачныя ўдасканаленьні, напрыклад, лепшую чытэльнасьць розьніцы паміж вэрсіі для людзей з благім зрокам, побач зь лепшай гендэрнай і моўнай падтрымкай інтэрфэйсу. Сьпіс усіх зьменаў даступны ў чарнавіку выходных зьвестак.
Праверце сумяшчальнасьць скрыптоў JavaScript і гаджэтаў з ResourceLoader
Пэўнае кола ўдасканаленьняў MediaWiki 1.19 тычацца падтрымкі JavaScript. Хоць большасьць скрыптоў на сайтах, карыстальніцкіх скрыптоў і гаджэтаў будуць працаваць нармальна і ў новай вэрсіі, існуе імавернасьць, што новая вэрсія будзе больш бязлітаснай да памылак у кодзе. Гэтак, за кошт болей хуткай загрузкі старонак могуць выкрыцца праблемы са скрыптамі, якія не аб’яўляюць належным чынам аб модулях, якія выкарыстоўваюцца.
Болей таго, пазьней у гэтым годзе будзе разгорнутая новая вэрсія ResourceLoader, якая дадасі ўдасканаленьняў, датычных гаджэтаў, але будзе патрабаваць ад гаджэтаў сумяшчальнасьці з ResourceLoader.
Таму суправаджальнікам гаджэтаў прапануецца пачаць абнаўленьне скрыптоў ужо зараз, каб пазьбегнуць вялікіх праблемаў у працы пазьней. Асноўным дакумэнтам для распрацоўнікаў зьяўляецца дапаможнік па міграцыі на ResourceLoader, таксама даступныя скасаваньні ў JavaScript і сьпіс стандартных модуляў.
Вы можаце таксама далучыцца да 2011 Resource Walker, ініцыятывы па абнаўленьні састарэлых скрыптоў на ўсіх сайтах Вікімэдыі. Плянуецца правесьці IRC-сэмінар, каб дапамагчы распрацоўнікам. Болей падрабязныя зьвесткі будуць апублікаваныя ў блогу пазьней.
Пераход на празрыстае абнаўленьне
Паколькі апошнім часам новыя абнаўленьні апраграмаваньня выходзяць часьцей, мы імкнемся, каб яны былі ўсё менш і менш праблемнымі, і, у ідэале, каб яны праходзілі нябачна для карыстальнікаў, акрамя новых магчымасьцяў. Мы яшчэ не дасягнулі гэтага, але за апошнія гады зроблена шмат высілкаў, і мы працягнем іх, што будзе добра і распрацоўнікам, і карыстальнікам.
Цяпер жа, будзье трывалымі, калі спазнаеце праблемы ў час абнаўленьня — мы зробім усё, каб пазбавіцца ад іх так хутка, як зможам. Яшчэ ня позна наведаць тэставы клястэр і паведаміць пра праблемы (Archived 2012-01-19 at the Wayback Machine) (гэта можна зрабіць і ў баг-трэкеры). Тым плыўнейшым будзе разгортваньне, чым болей людзей пратэстуюць усё напярэдадні.
Guillaume Paumier
Мэнэджэр па сувязях адносна тэхнічных пытаньняў