Ордэн Пагоні: розьніца паміж вэрсіямі
д год, р. скл. -у |
дапаўненьне |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Выява = Order of the Pahonia, commander cross.jpg |
|Выява = Order of the Pahonia, commander cross.jpg |
||
|Выява стужкі = Pahonia order commander ribbon.png |
|Выява стужкі = Pahonia order commander ribbon.png |
||
|Выява 2 бок = |
|Выява 2 бок = Pahonia Order knights cross abverse.jpg |
||
|Выява стужкі 2 бок = Pahonia order ribbon.png|Ribbon of the Order of the Pahonia |
|Выява стужкі 2 бок = Pahonia order ribbon.png|Ribbon of the Order of the Pahonia |
||
|Выява 3 бок = Order-Pahonia-Medal abverse.jpg |
|Выява 3 бок = Order-Pahonia-Medal abverse.jpg |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
<gallery> |
<gallery> |
||
Order |
Pahonia Order knights cross abverse.jpg|кавалерскі крыж, авэрс |
||
Pahonia Order knights cross reverse.jpg|кавалерскі крыж, рэвэрс |
|||
Order of the Pahonia, commander cross.jpg|камандорскі крыж, авэрс |
Order of the Pahonia, commander cross.jpg|камандорскі крыж, авэрс |
||
Order of the Pahonia, reverse.jpg|камандорскі крыж, рэвэрс |
Order of the Pahonia, reverse.jpg|камандорскі крыж, рэвэрс |
Вэрсія ад 02:35, 17 студзеня 2024
Ордэн Пагоні | |||
I ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
II ступені | |||
| |||
III ступені | |||
| |||
Краіна | БНР Беларуская Народная Рэспубліка | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | вайскоўцам і цывільным асобам | ||
Падставы ўзнагароджаньня | змаганьне за незалежнасць Беларусі й на ейную карысьць | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 1 верасьня 1949 году | ||
Першае ўзнагароджаньне | 7 чэрвеня 1950 году | ||
Чарговасьць | |||
Малодшая ўзнагарода |
Ордэн Зялезнага Рыцара Мэдаль Партызана Мэдаль да стагодзьдзя БНР |
О́рдэн Паго́ні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.
Мінуўшчына
Ордэн Пагоні зацьверджаны 1 верасьня 1949 году дэкрэтам прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка.
Рада БНР пазыцыянуе ордэн як працяг традыцый дзяржаўных узнагародаў Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку ў якасьці «лякалізаванай» і «пераасэнсаванай» вэрсіі Ордэну Белага арла, найстарэйшай дзяржаўнай узнагароды Вялікага княства Літоўскага (як часткі Рэчы Паспалітай)[1].
Статут ўзнагароды быў зацьверджаны Міколам Абрамчыкам і пачаў дзейнічаць зь 5 жніўня 1951 году. Пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода ў той час, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газэце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхэне, у нумары за 24 лютага 1952 году быў пададзены толькі малюнак мэдаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Была створаная Капітула ордэну Пагоні на чале з прэзыдэнтам Рады БНР, які і надаваў ордэн асобным дэкрэтам.
24 лістапада 2022 году Рада абвясьціла пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні[1].
Падставы для ўзнагароджаньня
Ордэн Пагоні быў створаны «з мэтаю ўзнагароджваньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу». Гэтая ўзнагарода была «найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу» й надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасьці, задзіночаньня ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы».
Першапачаткова былі ўстаноўленыя Вялікі Крыж ордэна Пагоні, Залаты Крыж ордэна Пагоні й Срэбраны Крыж ордэна Пагоні. Меркавалася стварыць пяць ступеняў[2][3], але ў дэкрэце Міколы Абрамчыка згадваліся толькі тры[4]. Кандыдатаў на атрыманьне ордэна мусіла вызначаць Капітула, а ганараваць — уласна Прэзыдэнт сваім дэкрэтам.
У наступным было пакінута дзьве ступені ордэну і заснаваны Мэдаль Ордэна Пагоні як узнагарода Ордэна і дзяржаўная ўзнагарода, адносна якой вышэйшым па сваім статусе ёсьць тытул кавалера ці дамы Ордэна. Узнагароджаньне Мэдалём не азначае прыняцьцё ў кавалеры ці дамы Ордэна[5].
Апісаньне
Крыж Ордэна Пагоні срэбны, васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі срэбныя. На сярэдзіне крыжа срэбная Пагоня. Адваротны бок гладкі з парадкавым нумарам. Да часу пераняцьця Ордэну ў якасьці дзяржаўнай узнагароды ў Рэспубліцы Беларусь на раменьнях (шырэйшых промнях) крыжа зьмешчаныя літары «B.N.R.».
Камандорскі Крыж Ордэна Пагоні срэбны, пазалочаны, васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя. На сярэдзіне крыжа залатая Пагоня. Адваротны бок гладкі з парадкавым нумарам. Да часу пераняцьця Ордэну ў якасьці дзяржаўнай узнагароды ў Рэспубліцы Беларусь на раменьнях крыжа зьмешчаныя літары «B.N.R.». Адзнака Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні носіцца на ордэннай стужцы Ордэна Пагоні Камандорскага крыжу на шыі.
Мэдаль Ордэна Пагоні ўвесь з жоўтага мэталу, круглае формы, на ліцавым баку выява Крыжа Ордэну Пагоні, на адваротным баку выбіты надпіс: «Не разьбіць, Не спыніць, Не стрымаць» і зьмешчаны нумар[5].
-
кавалерскі крыж, авэрс
-
кавалерскі крыж, рэвэрс
-
камандорскі крыж, авэрс
-
камандорскі крыж, рэвэрс
Гістарычнае апісаньне
Першапачаткова меў выконвацца з золата ці срэбра, прывешвацца на стужцы нацыянальных колераў. Крыж Ордэна Пагоні васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя ці срэбраныя. На сярэдзіне крыжа залатая ці срэбраная Пагоня. Адваротны бок гладкі, з выбітым парадкавым нумарам ордэна. Зорка Ордэна Пагоні, потым скасаваная, была срэбраная, складалася з 8 пукоў праменьняў. На сярэдзіне зоркі зьмяшчаўся крыж ордэна. Паводле Ц. Мазэрыца, на шырокіх прамянях крыжа былі літары БНР, а на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень[6].
Велічыні і ступені[5]
- Крыж Ордэна Пагоні
- Камандорскі крыж Ордэна Пагоні
- Мэдаль Ордэна Пагоні
Узнагароджаныя
Ордэн Пагоні
7 чэрвеня 1950 году быў выдадзены дэкрэт, паводле якога узнагароджваліся:
- Маёр «Ноч» (Міхал Вітушка) — Ордэнам Пагоні 1-й ступені.
- Усе Сябры Галоўнага Штабу партызанаў — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Надлейтэнант «Саха» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Маёр «Маланка» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Маёр «Дуб» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Камандоўцы адмысловых аддзелаў СВС і «Чорнага Кату» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
Паводле статуту ўзнагароды, кавалерам або дамай і вялікім магістрам Ордэну Пагоні зьяўляецца старшыня Рады БНР. Ад моманту заснаваньня ордэну старшынямі Рады БНР былі:
Мэдаль Ордэну Пагоні
Першымі ўзнагароджанымі Мэдалём Ордэну Пагоні ў 2022 годзе сталі асобы, пералічаныя ніжэй:
Беларускія актывісты і пратэстоўцы, якія загінулі ў сувязі зь беларускімі пратэстамі 2020—2021 гг.:
- Вітольд Ашурак
- Раман Бандарэнка
- Мікіта Крыўцоў
- Аляксандар Тарайкоўскі
- Генадзь Шутаў
- Канстанцін Шышмакоў
Беларускія ваяры, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне ў 2022 г.:
- Зьміцер Апанасовіч
- Аляксей Вешчавайлаў
- Павал Волат
- Васіль Грудовік
- Канстанцін Дзюбайла
- Іван Марчук
- Васіль Парфянкоў
- Зьміцер Рубашэўскі
- Аляксей Скобля
- Ільля Хрэнаў
- Вадзім Шатроў
Беларускія добраахвотнікі і ваяры, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасьці і на вайне ва Ўкраіне з 2014 г.:
Таксама сярод узнагароджаных:
Крыніцы
- ^ а б Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні — Рада БНР, афіцыйны сайт
- ^ Пра ўзнагароды
- ^ Значкі, жэтоны, мэдалі
- ^ ДЭКРЭТ АБ УЗНАГАРОДЖАНЬНІ ОРДЭНАМ ПАГОНІ, 1950 Г
- ^ а б в Статут Ордэна Пагоні (вэрсія з папраўкамі ад 24.11.2022) — Рада БНР. Афіцыйны сайт
- ^ Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі