Мэдаль за баявыя заслугі
Мэдаль БНР за баявыя заслугі | |||
| |||
Арыгінальная назва | Мэдаль за баявыя заслугі | ||
---|---|---|---|
Дэвіз | “Virtute et Gladio” (“Адвагаю і мячом” на лацінскай мове) | ||
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка | ||
Тып | узнагарода[d] | ||
Каму ўручаецца | Удзельнікам беларускіх збройных сілаў і службаў, прыроўненых да вайсковых, у тым ліку беларускіх партызанскіх аддзелаў і беларускіх вайсковых аддзелаў у складзе замежных войскаў, а таксама іншым катэгорыям | ||
Падставы ўзнагароджаньня | Асабістая адвага, праяўленая ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 21 студзеня 2023 г. | ||
Першае ўзнагароджаньне | 1 лютага 2023 г. | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Зялезнага рыцара |
Мэдаль за баявыя заслугі — баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, якая ўручаецца Радай БНР.
Падставы для ўзнагароджаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдаль уручаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка. У прыватнасьці, ён уручаецца пры выкананьні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананьні спэцыяльных заданьняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Статут Мэдаля зацьверджаны Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай 21 студзеня 2023 г. Назва і дызайн узнагароды адсылаюць да орэну Virtuti Militari часоў Рэчы Паспалітай. На гэты ордэн таксама спасылецца дызайн знаку Ордэну Жалезнага рыцара, які быў заснаваны ў 1949 г. і ў сыстэме ўзнагародаў БНР зьяўляецца вышэйшай узнагародай адносна Мэдаля за баявыя заслугі[1].
Першымі мэдаль атрымалі 22 байцы Палку імя Кастуся Каліноўскага[2], у тым ліку Дзяніс Урбановіч[3], Міраслаў Лазоўскі[4] і Павал Шурмей[1]. Цырымонія ўручэньня мэдалёў адбылася 9 сакавіка 2023 г. і апісвалася як першая вядомая цырымонія уручэньня беларускіх дзяржаўных узнагародаў за адвагу на полі боя з часоў Рэчы Паспалітай[2].
8 верасня 2023 года, на Дзень беларускай вайсковай славы, Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў. Былі адзначаныя сем байцоў палка Каліноўскага, шэсць чалавек з 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты і адзін баец вайсковаей часткі А2167 УСУ.[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Мэдаль БНР за баявыя заслугі — Рада БНР, афіцыйны сайт, 13.03.2023
- ^ а б Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды БНР — Белсат, 13.09.2023
- ^ «Зноў зьбіраюся на фронт». Вялікая размова зь Дзянісам Урбановічам — Радыё Свабода, 11 сакавіка 2023 г.
- ^ Міраслаў Лазоўскі - Рада БНР, 27 траўня 2023 г.
- ^ Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне