Брусэльскі мэтрапалітэн
Выгляд
Брусэльскі мэтрапалітэн | |
цягнік сэрыі M6 ("Boa") | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Брусэль, Бэльгія |
Пачатак працы | 20 верасьня 1976 |
Лініі |
4 (+ 3 лініі Premetro) лініі Даўжыня: 39,9 км (55,7 км улучаючы Premetro) |
Колькасьць станцыяў | 59 (69 улучаючы Premetro) |
Пасажырапаток на год | 183,3 млн (2013) |
Схема мэтрапалітэну | |
Брусэльскі мэтрапалітэн (па-француску: Métro de Bruxelles, па-нідэрляндзку: Brusselse metro) — від грамадзкага транспарту Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Сыстэма складаецца з чатырох лініяў мэтро ды трох лініяў Premetro (лёгкае мэтро або падземны трамвай). Мэтро адчынілася 20 верасьня 1976 году.
Тэракт 22 сакавіка 2016 году
22 сакавіка 2016 году на станцыі Малбэк (Maalbeek) адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі 20 чалавек, яшчэ 106 пацярпелі. Адказнасьць за выбух узяла на сябе арганізацыя Ісламская дзяржава.
Вонкавыя спасылкі
Брусэльскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў