Перайсьці да зьместу

Ігар Чаквін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Чаквін

лац. Ihar Čakvin
Ігар Чаквін, 2009 г.
Дата нараджэньня 20 жніўня 1954(1954-08-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 2012(2012-04-26)[1] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра антрапалёгія
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Вядомы як Рэканструктар аблічча крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў; зьбіральнік помнікаў культуры беларусаў
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1995)
Навуковы кіраўнік Васіль Бандарчык
Вучні Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі[d]
Узнагароды «За духоўнае адраджэньне» (2008)

І́гар Усе́валадавіч Ча́квін (20 жніўня 1954 — 26 красавіка 2012, Менск) — беларускі гісторык, этноляг, антраполяг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010).

У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1980 годзе — асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.

У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання». 3 1983 году працаваў старэйшым, а з 1996 году вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму: «Этнічная гісторыя беларусаў эпохі феадалізму (XIV — першая палова XVII ст.)»[2].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледаваў праблемы этнагенэзу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі фэадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі[3].

Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) ды іншых.

Асноўны артыкул: Ліцьвіны

Падкрэсьліваў, што ў XVI—XVIII стагодзьдзях назва «ліцьвіны» была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі[4].

  1. ^ Naša Nìva (белар.) — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  2. ^ Марозаў С. Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 252.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
  4. ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.