Ігар Чаквін
Ігар Чаквін лац. Ihar Čakvin | |
Ігар Чаквін, 2009 г. | |
Дата нараджэньня | 20 жніўня 1954 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 красавіка 2012[1] (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | антрапалёгія |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Вядомы як | Рэканструктар аблічча крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў; зьбіральнік помнікаў культуры беларусаў |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1995) |
Навуковы кіраўнік | Васіль Бандарчык |
Вучні | Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі[d] |
Узнагароды | «За духоўнае адраджэньне» (2008) |
І́гар Усе́валадавіч Ча́квін (20 жніўня 1954 — 26 красавіка 2012, Менск) — беларускі гісторык, этноляг, антраполяг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1980 годзе — асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.
У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання». 3 1983 году працаваў старэйшым, а з 1996 году вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму: «Этнічная гісторыя беларусаў эпохі феадалізму (XIV — першая палова XVII ст.)»[2].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў праблемы этнагенэзу і этнічнай гісторыі беларусаў эпохі фэадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі[3].
Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) ды іншых.
Ліцьвіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Ліцьвіны
Падкрэсьліваў, што ў XVI—XVIII стагодзьдзях назва «ліцьвіны» была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Naša Nìva (белар.) — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- ^ Марозаў С. Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 252.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
- ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марозаў С. Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік. — Горадня — Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, ISBN 978-609-96340-1-2.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8