Перайсьці да зьместу

Ітапэва (Сан-Паўлу)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ітапэва
Сьцяг Ітапэвы
Дата заснаваньня: 1769
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 1826,258 км²
Вышыня: 684 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 15
Геаграфічныя каардынаты: 23°58′55″ пд. ш. 48°52′33″ з. д. / 23.98194° пд. ш. 48.87583° з. д. / -23.98194; -48.87583Каардынаты: 23°58′55″ пд. ш. 48°52′33″ з. д. / 23.98194° пд. ш. 48.87583° з. д. / -23.98194; -48.87583
Ітапэва на мапе Бразыліі
Ітапэва
Ітапэва
Ітапэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.itapeva.sp.gov.br/

Ітапэ́ва (па-партугальску: Itapeva) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 95 тысяч чалавек[2].

Паселішча было закладзенае ў пачатку XVIII стагодзьдзя. У 1769 годзе быў вылучаны з Саракабы, утварыўшы ўласны муніцыпалітэт. 28 чэрвеня 1861 году пасьля 94 гадоў свайго існаваньня вёска атрымала статус гораду. У 1909 годзе ў Ітапэве зьявілася чыгуначная станцыя, адкуль цягнікі выпраўляліся ў Сан-Паўлу двойчы на дзень. У 1970-х гадах была пабудаваная шаша, якая таксама злучыла места з Сан-Паўлу. Такім чынам, падарожжа з гораду ў сталіцу штату скарацілася зь дзесяці гадзінаў да чатырох.

З 2008 году Ітапэва зьведала бум у сфэры будаўніцтва нерухомасьці. Гэтак зь дзяржаўнай падтрымкай былі ўзьведзеныя 4 новыя жылыя кварталы, агульнай колькасьцю больш за 2 тысячы дамоў для людзей зь невысокім прыбыткам. Таксама шэраг прыватных кампаніяў прапанавалі кандамініюмы для людзей сярэдняй клясы. У 2015 годзе горад увайшоў да ліку 100 найлепшых бразыльскіх гарадоў з насельніцтвам да 200 тысяч чалавек, у якіх прыбыткова інвэставаць у інфраструктуру[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]