Перайсьці да зьместу

Агуду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агуду
Герб Агуду Сьцяг Агуду


Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 536,117 км²
Вышыня: 83 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 55
Паштовы індэкс: 96540-000
Геаграфічныя каардынаты: 29°38′42″ пд. ш. 53°14′24″ з. д. / 29.645° пд. ш. 53.24° з. д. / -29.645; -53.24Каардынаты: 29°38′42″ пд. ш. 53°14′24″ з. д. / 29.645° пд. ш. 53.24° з. д. / -29.645; -53.24
Агуду на мапе Бразыліі
Агуду
Агуду
Агуду
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.agudo.rs.gov.br

Агу́ду (па-партугальску: Agudo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 16,4 тысяч чалавек[2].

Археалягічныя зьвесткі паказваюць, што гэтая рэгіён быў заселены чалавекам яшчэ 8000 гадоў таму. Першымі эўрапейцамі, якія прыбылі сюды, былі езуіцкія сьвятары, якія ў XVI стагодзьдзі з хрысьціянскімі місіямі зьявіліся ня толькі тут, але і на тэрыторыях сучаснай Аргентыны, Парагваю і іншых частак Бразыліі. Пазьней дзейнасьць езуітаў скарацілася і ўзмацніліся захады Гішпаніі і Партугаліі аб далучэньні земляў. Мясцовыя індзейцы пакутвалі на напады з поўначы з рэгіёну Сан-Паўлу з боку гандляроў рабамі. У 1857 годзе пачалася новая хваля іміграцыі, на гэты раз, засяленцы мелі ў большасьці нямецкае паходжаньне. У 2001 годзе ў Агуду быў выяўлены шкілет дыназаўра, пасьля аналізу, як паведамлялася, быў вынайдзены новы від птушкатазавых дыназаўраў, названага сакізаўрам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]