Адам Казімер Чартарыскі
Adam Kazimierz Joachim Ambroży Marek Czartoryski | ||||
Адам Казімер Чартарыйскі | ||||
Пагоня | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 1 сьнежня 1734 Гданьск, Рэч Паспалітая | |||
Памёр | 19 сакавіка 1823 Сянява, Аўстрыйская імпэрыя | |||
Пахаваны | ||||
Род | Чартарыйскія | |||
Бацькі | Аўгуст Аляксандар Чартарыйскі Марыя Сафія Сяняўская | |||
Жонка | Ізабэла Флемінг | |||
Дзеці | Тарэза Чартарыйская, Марыя Анна Чартарыйская, Адам Чартарыйскі, Канстантын Адам Чартарыйскі, Габрыэла Чартарыйская, Сафія Чартарыйская | |||
Дзейнасьць | пісьменьнік, палітык, літаратурны крытык, афіцэр | |||
Рэгаліі | ||||
|
Адам Казімер Чартарыйскі (па-польску: Adam Kazimierz Czartoryski) гербу Пагоня (1 сьнежня 1734, Гданьск — 19 сакавіка 1823, Сянява) — польскі дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік, літаратурны і тэатральны крытык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў сынам Аўгуста Аляксандра і Марыі Сафіі з Сяняўскіх.
18 лістапада 1761 року ажаніўся з Ізабэлай з Флемінгаў. Мелі 6 дзяцей, у тым ліку Адама Ежы і Канстантына Адама.
Генэральны староста Падольля, адзін з галоўных праціўнікаў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага сярод магнатэрыі, прадстаўнік лягеру рэформаў. У 1764 стаў маршалкам Канвакацыйнага сойму.
У 1768 Адам Казімер Чартарыйскі быў прызначаны камэндантам Рыцарскай школы, пазьней стаў чальцом Камісіі нацыянальнай адукацыі. З 1775 году кіраўнік рэгімэнта пяхотнай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага.
У 1788—1792 роках быў паслом на Чатырохгадовы сойм. У 1791 быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі. Быў сябрам польскай масонскай ложы «Трох братоў».
28 чэрвеня 1812 стаў маршалкам Генэральнай канфэдэрацыі Польскага каралеўства.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар драматычных твораў, нпр. «Панна на выданьне» (1771), «Катэхізіс кадэцкі» (1774), «Кава» (1779), «Думкі пра польскія пісьмы» (1810).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1764 адзначаны Ордэнам Белага арла, у 1765 стаў кавалерам Ордэну сьвятога Станіслава, у 1762 адзначаны расейскім Ордэнам сьвятога Андрэя Першазваннага, у 1808 імпэрскім Ордэнам Залатога руна[1] і царскім Ордэнам сьвятой Ганны.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 205.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адам Казімер Чартарыскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 1 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1734 годзе
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1823 годзе
- Пахаваныя ў Варшаве
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Чартарыйскія
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Маршалкі Сойму Рэчы Паспалітай
- Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Палітыкі Рэчы Паспалітай
- Масоны
- Удзельнікі Вялікага Сойму 1788—1792
- Нарадзіліся ў Гданьску
- Памерлі ў Падкарпацкім ваяводзтве