Аляксандар Сержпутоўскі
Аляксандар Сержпутоўскі лац. Alaksandar Siežrputoŭski | |
Дата нараджэньня | 21 чэрвеня 1864 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 сакавіка 1940 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | публіцыст, этнограф, фальклярыст, мовазнавец, фатограф, музэйны супрацоўнік |
Навуковая сфэра | этнаграфія, беларусазнаўства, мовазнаўства і музейная справа[d] |
Месца працы | |
Сябра ў | Інстытут беларускай культуры, Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, Петраград[d] і Расейскае геаграфічнае таварыства |
Алякса́ндар Казіме́равіч Сержпуто́ўскі (псэўданімы: Смага Н.; Смага Наум; Шарпат; Смага Навум[1]; 21 чэрвеня 1864, вёска Бялевічы, цяпер Слуцкі раён — 5 сакавіка 1940, места Ленінград) — беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1884 року скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, у 1904 року — Пецярбурскі археалягічны інстытут, у 1891 року ў «Минских губернских ведомостях» зьявіліся першыя ягоныя публікацыі. Праз два рокі А. Сержпутоўскі пераехаў у Менск. Працаваў у банку, Менскім паштова-тэлеграфным ведамстве. З 1896 року ў Пецярбургу, у Расейскім муээі.
Дасьледаваў побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах, настаўнічаў у Беларускай гімназіі ў Петраградзе. У 1922 року ўзначальваў камісію па складаньні мапаў і вывучэньні нацыянальнага складу насельніцтва пры Расейскай АН. У 1919—1920 роках у Нядзельным унівэрсытэце выступаў зь лекцыямі пра жыцьцё і побыт беларускага народу, дасьледаваў ягоныя старажытныя народныя традыцыі і звычаі.
Адначасова з вывучэньнем матэрыяльнай культуры зьбіраў казкі, легенды, паданьні, што склалі зборнік «Казкі і апавяданьні беларусаў-палешукоў». Назіраньні пра мову беларусаў выклаў у працы «Да пытаньня аб беларускай артаграфіі». У 1925 року зрабіўся правадзейным чальцом Інбелкульту. У 1926 року ўдзельнічаў у канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу. Склаў «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак». Больш за 20 рокаў працаваў над дасьледаваньнем «Побыт беларусаў». Аўтар фундамэнтальнага зборніку «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў».[2]
На хутары, дзе з 1864 па 1885 гады жыў Аляксандар Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталяваны помны знак[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (бел.) // Беларусь у асобах і падзеях.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 507
- ^ http://www.gants-region.info/index/pamjatnyj_znak_aleksandru_kazimirovichu_serzhputovskomu/0-2653
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Сержпутоўскі Аляксандар // Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія этнографы
- Беларускія публіцысты
- Беларускія мовазнаўцы