Перайсьці да зьместу

Аўргазінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўргазінскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Талбазы[1]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Насельніцтва
Плошча
  • 2014 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 205 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+5, Екацерынбургскі час
Тэлефонны код 34745
Паштовыя індэксы 4534ХХ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Аўргазі́нскі раён (па-расейску: Аургазинский район; па-башкірску: Ауырғазы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнае частцы Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Талбазы.

Аўргазінскі раён мяжуе з Гафурыйскім, Стэрлітамацкім, Альшэеўскім, Даўлеканаўскім і Кармаскалынскім раёнамі. Плошча раёну складае 2014,03 км².

Аўргазінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 33358 чалавек. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць татары (42,2%), далей ідуць чувашы (29,3%), башкіры (18,9%), расейцы (6,4%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўргазінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў