Перайсьці да зьместу

Бардаўская восень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бардаўская восень
Гады з 1993 году
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Горад Бельск-Падляскі
Мова(-ы) беларуская
Жанр музыка на гітары
Заснавальнік Зьвяз беларускае моладзі
Арганізатар Зьвяз беларускае моладзі з 1993 па 2020 гады
Фонд Тутака з 2022 году
Злучаныя праекты Басовішча

Бардаўская восень — музычная падзея, якая адбываецца ў месьце Бельск. Яго заснавальнікам стаў Зьвяз беларускае моладзі. Удзел прымаюць госьці з Польшчы і Беларусі. Першы фэст быў у 1993 годзе. З 1993 па 2013 гады фэсты ладзіў Зьвяз беларускае моладзі, з 2013 па 2020 гады ладзіў зьвяз «Шчыты», а з 2022 году яго пачаў ладзіць Фонд Тутака[1].

Сярод удзельнікаў фэсту можна назваць[2]:

Старшыня зьвязу «Шчыты» — Ігар Лукашук[3]. Ён гаварыў у 2014 годзе пра фэст «Бардаўская восень»:

На беларускай музычнай сцэне, таксама і дзякуючы нашай імпрэзе, ёсьць многа цікавых, шматабяцальных і незалежных выканаўцаў, якія ўжо сёньня маюць вялікі ўклад у разьвіцьцё беларускай аўтарскай песьні. Менавіта іх мы хочам прадставіць падчас Фэстывалю.

— Праз тыдзень – Бардаўская восень[3].

У 2023 годзе фэст быў 27, 28 і 29 кастрычніка 2023 году[4][5].