Бэнэдыкт Нурсійскі
Бэнэдыкт Нурсійскі | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 сакавіка 480[1] |
Памёр | 23 сакавіка 547[1] (67 гадоў) |
Дзень памяці | 11 ліпеня[2], 21 сакавіка, 27 сакавіка і 11 ліпеня |
Бэнэдыкт Нурсійскі, Сьв. Бэнэдыкт, Сьв. Вэнэдыкт па-лацінску: Sanctus Benedictus de Nursia, 480?, Нурсія (суч. Норча), Італія — 21 сакавіка 547, Монтэ-Касына, Італія) — заснавальнік заходняга манаскага руху. Сьвяты каталіцкай і праваслаўнай царквы. У праваслаўнай традыцыі лічыцца вялебным. Аўтар «Статута Сьв. Бенедыкта» — самага значнага з манаскіх статутаў лацінскай традыцыі. Лічыцца апекуном Эўропы і ўсяго Захаду, а таксама настаўнікаў і школьнікаў.
Практычна адзінай крыніцай зьвестак пра жыцьцё сьв. Бэнэдыкта зьяўляецца кніга «Дыялёгі» сьв. Рыгора Вялікага, папы Рымскага.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з багатай сям’і. Пакінуўшы вучобу ў Рыме, стаў жыць пустэльнікам. Праз пэўны час вакол яго сабралася шмат іншых манахаў, і каля 529 году ён разам з паплечнікамі заснаваў на поўдні ад Рыму славуты кляштар Монтэ-Касына. Асноўным правілам манаскага жыцьця ў ім былі словы «Ora et labora» («Маліся і працуй»), якія сталі дэвізам ордэна бэнэдыктынцаў. У Монтэ-Касына Бэнэдыкт напісаў статут — Ordo Sancti Benedicti, — які стаў асноваю для большасьці манаскіх супольнасьцяў Захаду.
Сьвяты Бэнэдыкт памёр 21 сакавіка 547 году і быў пахаваны на Монтэ-Касына каля магілы сваёй сястры-блізьняці сьвятой Схалястыкі. У Касьцёле вельмі папулярны мэдалік зь яго выявай і крыжам, што абараняе ад злых чараў і магіі.
Бэнэдыктыйцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ім ордэн бэнэдыктынцаў на працягу стагодзьдзяў быў найбольш значным духоўным, культурным і навуковым асяродкам Эўропы. У 590 годзе бэнэдыктынец упершыню стаў Папам. Гэта быў сьвяты Рыгор Вялікі — славуты касьцёльны рэфарматар, які пакінуў найбольш зьвестак пра сьвятога Бэнэдыкта (і пазьней вельмі часта на Пасадзе сьвятога Пятра знаходзіліся менавіта бэнэдыктынцы). Такім чынам сьціплы манах-пустэльнік распачаў найбольшае ў гісторыі аднаўленьне Касьцёлу і стаў «будаўніком хрысьціянскага Захаду».
Сьвята
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго літургічнае сьвята адзначаецца ў каталіцкай, англіканскай і эвангельскай цэрквах 11 ліпеня ў памяць аб перанясеньні рэліквій з Монтэ-Касына ў абацтва Флеры (11 ліпеня 673 г.). Гэтае штогадовае сьвята было ўстаноўлена Паўлам VI[3].
Сьвята бэнэдыктынцаў, цыстэрцыянцаў і трапістаў адзначаецца ў дзень сьмерці сьв. Бэнэдыкта — 21 сакавіка, а дзень дабраславеньня кляштару Монтэ-Касына адзначаецца 1 кастрычніка[4].
Праваслаўная царква адзначае сьвятога манаха 14/27 сакавіка, гэта значыць 27 сакавіка паводле Грыгарыянскага календару.
Армянская Цэрква, выкарыстоўваючы юліянскі каляндар у сваёй літургіі, успамінаюць сьв. Бэнэдыкта 21 сакавіка/3 красавіка, гэта значыць 3 красавіка паводле цяперашняга Грыгарыянскага календару.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б BeWeB
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 28.
- ^ Święty Benedykt z Nursji, sanctus.pl
- ^ Benedikt von Nursia, дні сьвятых
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- СВЯТЫ БЭНЭДЫКТ НУРСІЙСКІ, Наша Вера, № 3(37)/2006
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 480 годзе
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 547 годзе
- Нарадзіліся ў Італіі
- Італьянскія сьвятыя
- Заснавальнікі каталіцкіх ордэнаў
- Сьвятыя Адзінай Царквы
- Айцы Царквы
- Бэнэдыктынцы
- Хрысьціянскія сьвятыя VI стагодзьдзя
- Абаты Монтэ-Касына
- Каталіцкія сьвятыя
- Праваслаўныя сьвятыя
- Памерлі ў Італіі
- Памерлі ў Монтэ-Касына