Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
Гарадзенскі ўнівэрсытэт | |
Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы | |
Заснаваны | 22 лютага 1940 (84 гады таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Андрэй Кароль |
Факультэтаў | 16 |
Колькасьць пэрсаналу | 1,2 тысячы |
Колькасьць студэнтаў | 17 тысячаў |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°41′5″ пн. ш. 23°50′22″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83944° у. д.Каардынаты: 53°41′5″ пн. ш. 23°50′22″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83944° у. д. |
Горад | Горадня |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Гарадзенскі настаўніцкі інстытут (да 1941 г.), Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (да 24 чэрвеня 1977 г.) |
Адрас | г. Гродна, 230023, вул. Ажэшка, 22 |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.grsu.by |
± Гарадзенскі ўнівэрсытэт |
Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (ГарДУ, ГДУ імя Я. Купалы, Купалаўскі ўнівэрсытэт[1]) — дзяржаўная вышэйшыя навучальная ўстанова. Заснаваны 22 лютага 1940 году. Гэта галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 15 клясычных факультэтаў і аб’яднаньне катэдраў сацыяльна-гуманітарных навук, дзе па 64 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 17 000 студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 1200 штатных выкладчыкаў (70 прафэсараў і дактароў навук, больш чым 460 дацэнтаў і кандыдатаў навук).
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Ваенны факультэт
- Факультэт фізычнай культуры
- Факультэт мастацтваў і дызайну
- Пэдагагічны факультэт
- Факультэт гісторыі і сацыялёгіі
- Філялягічны факультэт
- Факультэт турызму і сэрвісу
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт эканомікі і кіраваньня
- Факультэт біялёгіі і экалёгіі
- Інжынэрна-будаўнічы факультэт
- Фізыка-тэхнічны факультэт
- Факультэт інавацыйных тэхналёгіяў машынабудаваньня
- Факультэт перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі кадраў «Школа турызму і гасьціннасьці»
Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ВНУ абвінавачваецца ў выключэньні студэнтаў з палітычных прычынаў. Паводле рапарту польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», Сяргей Маскевіч, рэктар унівэрсытэту, выключаў студэнтаў за іхнюю палітычную дзейнасьць. Ягона наступнік Яўген Роўба запатрабаваў з гэтых самых прычынаў выключыць Яўгена Скрабутана[2]. Паводле рапарту, прымала ў гэтым удзел таксама Т.І. Бадзюкова, былая прарэктар па справах выхаваньня ВНУ[3], а Н.А. Карпіцкая, прарэктар па адміністрацыйных справах, дамапагала Бадзюковай у перасьледзе студэнтаў[4]. У дзеяньнях супраць студэнтаў, якія займаліся палітычнай дзейнасьцю, удзельнічаў таксама спрацоўнік унівэрсытэту Н.А. Ваўковіч[5].
Вядомыя навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вадзім Саранчукоў — грамадзкі дзяяч, сябра БНФ
- Вольга Лета — прадпрымальніца
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вольга Пілянчук. Ёсьць такая прафэсія - Радзіму абараняць // Белтэлерадыёкампанія, 27 лютага 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
- ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 43.
- ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 41.
- ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 42.
- ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 44.