Горад-герой СССР
Го́рад-геро́й — ганаровае званьне, вышэйшая ступень адрозьненьня СССР. Нададзенае 12 гарадам у СССР пасьля Нямецка-савецкае вайны. Акрамя таго, адна фартэцыя мае званьне крэпасьць-герой (Берасьцейская крэпасьць). На сёньняшні дзень 2 гарады-героі (Менск ды Берасьцейская крэпасьць) знаходзяцца ў Беларусі, 4 гарады-героі (Адэса, Керч, Кіеў, Севастопаль) — ва Ўкраіне, 7 (Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург), Масква, Мурманск, Новарасейск, Смаленск, Сталінград (цяпер Валгаград), Тула) — у Расеі.
Гісторыя званьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню гарадамі-героямі былі названыя Ленінград, Сталінград, Севастопаль ды Адэса ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 траўня 1945 року.
Афіцыйна ў якасьці дзяржаўнае ўзнагароды званьне ўсталяванае 8 траўня 1965 року, калі Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР сваім Указам зацьвердзіў Палажэньне аб вышэйшай ступені адрозьненьня — званьні «горад-герой». У той жа дзень званьне нададзенае гарадам Кіеву, Маскве, Ленінграду, Валгаграду, Адэсе ды Севастопалю, а Берасьцейскае крэпасьці нададзенае званьне «крэпасьць-герой».
Гарады-героі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Масква — з 8 траўня 1965
- Ленінград — з 8 траўня 1965
- Сталінград — з 8 траўня 1965
- Кіеў — з 8 траўня 1965
- Адэса — з 8 траўня 1965
- Севастопаль — з 8 траўня 1965
- Берасьцейская крэпасьць (крэпасьць-герой) — з 8 траўня 1965
- Новарасейск — з 14 верасьня 1973
- Керч — з 14 верасьня 1973
- Менск — з 26 чэрвеня 1974
- Тула — з 7 сьнежня 1976
- Мурманск — з 6 траўня 1985
- Смаленск — з 6 траўня 1985
У табліцы пазначаныя даты ўказаў аб уручэньні мэдалёў «Залатая Зорка» ды ордэнаў Леніна гарадам, якія раней атрымалі званьні гарадоў-герояў. Ленінграду, Сталінграду, Севастопалю і Адэсе званьне «Горад-герой» было нададзенае ў 1945 г., Кіеву — у 1961 г. Ленінграду ды Кіеву пры наданьні званьня ўручылі толькі ордэн Леніна, а Сталінграду, Севастопалю і Адэсе навогул не надаваліся ордэны ды мэдалі.[1]