Грудзёндз
Выгляд
Грудзёндз | |||||
польск. Grudziądz | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 11 красавіка 1065, мерк. 1232 і 18 чэрвеня 1291 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 50 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 86-300 | ||||
Нумарны знак: | CG | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′15″ пн. ш. 18°45′18″ у. д. / 53.4875° пн. ш. 18.755° у. д.Каардынаты: 53°29′15″ пн. ш. 18°45′18″ у. д. / 53.4875° пн. ш. 18.755° у. д. | ||||
Грудзёндз | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.grudziadz.pl/ |
Грудзёндз (па-польску: Grudziądz) — места ў Польшчы ў нізавінах Віслы, уваходзіць у Куяўска-Паморскае ваяводзтва. Займае плошчу 58,70 км². Насельніцтва 99578 чалавек (на 2006 год)[2][3][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самыя старажытныя сьляды прысутнасьці чалавека ў гэтай мясцовасьці адносяцца да пэрыяду позьняга палеаліту, каля 8000 г. да н. э.
- 1064 г. — верагодна, першы ўспамін пра Грудзёндз.
- 11 красавіка 1065 году — гэтая дата прынята ў якасьці пасьведчаньня аб нараджэньні горада.
- 1207 г. — захоп Канрадам Мазавецкім Хэлмінскай зямлі з Грудзёндзам.
- 1218 г. — перадача горада біскупу Крысьціяну.
- 1231 г. — захоп Грудзёндза Тэўтонскім ордэнам.
- каля 1235 г. — пачалося будаўніцтва Тэўтонскага замка. Праца над ім была завершана каля 1299 году. Разбураны ў 1945 годзе.
- 18 чэрвеня 1291 г. — выдадзены акт аб разьмяшчэньні горада, які юрыдычна ўрэгуляваў яго межы і надаў яму Хэлмінскае права.
- 1410 г., мяжа ліпеня і жніўня — малачасны захоп горада і замка войскам караля Ягайлы.
- 8 лютага 1454 г. — узяцьце горада войскамі Прускай канфэдэрацыі — канец улады Тэўтонскага ордэна.
- 1455 — Тэўтонскія войскі з Квідзына і Ласіна напалі на Грудзёндз і спалілі яго прадмесьці.
- 19 кастрычніка 1466 г. — Другі Торуньскі мір — Грудзёндз і ўся Каралеўская Прусія перададзены Польшчы.
- 21 сакавіка 1522 г. — Мікалай Капэрнік на Генэральнай асамблеі Каралеўскай Прусіі, якая адбылася ў Грудзёндзу, выступіў з трактатам аб манэце De aestimatione monetae.
- 1622 г. — прыход езуітаў і адкрыцьцё імі калегіюма.
- 2 сакавіка 1624 г. — прыезд бенэдыктынак.
- 1655—1659 — швэдзкая акупацыя.
- 1703 г. — чарговая швэдзкая акупацыя.
- 1707—1718 — расейская акупацыя.
- 21 верасня 1772 г. — Першы падзел Рэчы Паспалітае, Грудзёндз у прускім падзеле.
- 6 чэрвеня 1776 г. — пачатак будаўніцтва цытадэлі.
- Канец XVIII стагодзьдзя — прускі кароль з дваром на кароткі час пераязджае ў Грудзёндз.
- 1801 г. — пачатак разбурэньня Тэўтонскага замка.
- 1806/1807 г. — спробы арміі Напаліёна захапіць Грудзёндз, сарваныя Курб’ерам.
- другая палова ХІХ ст.- развіцьцё горада, пашырэньне межаў Грудзёндза, стварэньне новых жылых кварталаў (асабліва з мэтай анямечваньня горада, бо гэта павінна было спрыяць прыходу немцаў), будаўніцтва рачнога порта і атрыманьня чыгуначных зносінаў з Торунем (каля мяжы з расейскім падзелам, якая праходзіла ў 10 км на ўсход ад Торуня, гэтая лінія злучалася з чыгункай, якая ішла на Варшаву і далей на ўсход), Яблонава-Паморскім, Быдгашчам, Тчэвам, Ласковіцы або Хэлмжа і іншыя гарады нямецкага падзелу, а таксама іншыя нямецкія гарады, напр. Кёнігсбэрг.
- 1876—1878 — будаўніцтва маста празь Віслу.
- 1894 г. — пачатак выданьня на польскай мове газэты «Gazeta Grudziądzka» для палякаў, якія жылі ў Грудзёндзу і ва ўсіх буйнейшых мястэчках прускага (нямецкага) падзелу.
- 1900 — горад становіцца гарадзкой акругай (Stadtkreis) у Квідзынскім павеце правінцыі Заходняя Прусія.
- 1918 г. — палякі складаюць 18% насельніцтва горада.
- 23 студзеня 1920 г. — уключэньне Грудзёндза ў склад Польшчы.
- 15 жніўня 1920 г. — стварэнне ў Грудзёндзу Цэнтральнай школы верхавой язды, якая дала пачатак Цэнтру падрыхтоўкі кавалерыі.
- 26 чэрвеня — 12 ліпеня 1925 г. — Першая Паморская сельскагаспадарча-прамысловая выстава.
- 1 студзеня 1930 г. — стварэньне Цэнтра падрыхтоўкі жандармерыі.
- 2 верасня 1939 г. — баі 16-й пяхотнай дывізыі за горад.
- 4 верасня 1939 г. — у горад уваходзяць нямецкія войскі, улады якіх у ратушы перадаюць ключы акупантам. У кастрычніку і лістападзе адбыліся шматлікія арышты і расстрэлы прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі і жыдоў.
- 1939—1945 — нямецкі нацыянальны сьпіс падпісалі 87% насельніцтва.
- 6 сакавіка 1945 г. — узяцьце Чырвонай Арміяй Грудзёндза, забудова горада разбурана больш чым на 60%.
- 1946 — горад узнагароджаны ордэнам Грунвальдзкага крыжа III ступені.
- 27 мая 1990 г. — першыя пасьляваенныя дэмакратычныя выбары ў гарсавет.
- 30 кастрычніка 2006 г. — візіт Прэзыдэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага ў Грудзёндз, першы візіт кіраўніка дзяржавы з 1936 году.
- 2010 г. — візыт Маршалка Сэйма, выконваючага абавязкі Прэзыдэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага.
- 2013 г. — 2-і візіт прэзыдэнта Браніслава Камароўскага (падпісаў дакумэнт аб унясеньні ў парлямэнт праекта зьмяненьняў у пастановы, якія спрыяюць будаўніцтву пешаходных і веласыпэдычных дарожак на супрацьпаводкавых набярэжных).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галоўная славутасьць Грудзёндза — гэта комплекс старадаўніх збожжасховішчаў (сьвіранаў) на беразе Віслы. Цагляныя будынкі збожжасховішчаў будаваліся ў XVII—XVIII стагодзьдзях ушчыльную адзін да другога, так каб утварыць абарончы мур з боку ракі. Дзякуючы гэтай сьцяне горад атрымаў вялікі і пазнавальны выгляд.
- Батанічны сад (Грудзёндз)
- Рынкавы пляц (Грудзёндз)
- Сярэднявечная гарадзкое плянаваньне Старога горада.
- Гарадзкія муры 14-га/15-га стагодзьдзя (уключаючы Вадзяныя вароты)
-
Збожжасховішча другай паловы XIX стагодзьдзя
-
Касьцёл
-
Ратуша
-
Рынкавы пляц
-
Рынкавы пляц
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/040410762011-0983333?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 сьнежня 2018.
- ^ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ^ Адлегласці паміж гарадамі -