Гэльская школа
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Падтрымліваем высокі ўзровень ірляндзкамоўнай сярэдняй асьветы па ўсёй краіне |
Заснаваная | 1973 |
Разьмяшчэньне | Дублін, прасп. Грыфіта, д. 9 (Ірляндыя) |
Ключавыя фігуры | Блатнада Грэхэн[1] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | адукацыя |
Гэльская школа (ірл. Gaelscoil, трансьліт. гэлскэл) — ірляндзкамоўная агульнаадукацыйная школа ў Ірляндыі.
У 1-й палове XX стагодзьдзя існавалі толькі ў Гэльшчыне — у заходніх графствах Ірляндыі, дзе пераважала ірляндзкая мова. У 1972 годзе ў графствах Рэспублікі Ірляндыя, дзе пераважала ангельская, зьявілася 16 гэльскіх школаў, зь іх 11 пачатковых і 5 сярэдніх. У 1973 годзе заснавалі ТАА «Гэльскае школьніцтва», якое стала ствараць прыватныя гэльскія школы як у Рэспубліцы Ірляндыя, гэтак і ў Паўночнай Ірляндыі[2]. На верасень 2017 году звыш 53 000 вучняў наведвалі 336 гэльскіх школаў у Рэспубліцы Ірляндыя, зь якіх было 66 сярэдніх (20%). Пагатоў звыш 13 000 вучняў хадзілі ў больш як 40 сярэдніх гэльскіх школаў сталічнага Дублінскага графства. У Паўночнай Ірляндыі звыш 11 000 вучняў хадзілі ў 41 гэльскую школу, у тым ліку ў 6 сярэдніх[3]. З 2000-х гадоў гэльскія школы займелі прэстыж, бо іх выпускнікі ў сувязі зь дзьвюхмоўем сталі паступаць ва ўнівэрсытэт больш як утрая часьцей (22%) за выпускнікоў ангельскамоўных (7%) школаў Ірляндыі[4].
-
Вывеска гэльскай школы ў Ньюры (Паўночная Ірляндыя, 2006 г.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (ірл.) // ТАА «Гэльскае школьніцтва», 2018 г. Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ Будова і Рада (ірл.) // ТАА «Гэльскае школьніцтва», 2018 г. Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ Статыстыка (ірл.) // ТАА «Гэльскае школьніцтва», 2018 г. Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ Ларыса Цімошык. «Найцікавейшыя размовы ў Менску — на беларускай мове» // Зьвязда : газэта. — 27 жніўня 2013. — № 159 (27524). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |