Перайсьці да зьместу

Гіракастра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіракастра
альб. Gjirokastra
Герб Гіракастры
Дата заснаваньня: І ст. да н.э.
Краіна: Альбанія
Плошча:
  • 59 га
Вышыня: 286 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 22 800 чал. (2002)
нацыянальны склад: альбанцы
Тэлефонны код: (0)84
Паштовы індэкс: 6001–6003
Нумарны знак: GJ
Геаграфічныя каардынаты: 40°4′32.988″ пн. ш. 20°8′20.004″ у. д. / 40.07583° пн. ш. 20.13889° у. д. / 40.07583; 20.13889Каардынаты: 40°4′32.988″ пн. ш. 20°8′20.004″ у. д. / 40.07583° пн. ш. 20.13889° у. д. / 40.07583; 20.13889
Гіракастра на мапе Альбаніі
Гіракастра
Гіракастра
Гіракастра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gjirokastra.org

Гірака́стра (па-альбанску: Gjirokastra) — горад на поўдні Альбаніі, у даліне ракі Дрына. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай вобласьці і акругі. Насельніцтва — 22,8 тысячаў чалавек (2004). Мае статус гораду-музэя, вядомая як радзіма альбанскага лідэра Энвэра Ходжы. У 2005 годзе горад уключаны ў сьпіс аб'ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як добра захаваны горад часоў Асманскай імпэрыі.

У XIV стагодзьдзі горад уваходзіў у грэцкае княства Эпір (Эпірскі дэспатат). У 1417 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імпэрыі. Напрыканцы XIX стагодзьдзя горад стаў адным з цэнтраў барацьбы за незалежнасьць Альбаніі. Па дадзеных 1913 году ў горадзе пражывала 10 тысячаў альбанцаў і 2 тысячы грэкаў.

Падчас Першай сусьветнай вайны горад падвергнуўся пасьлядоўнай акупацыі італьянскімі, грэцкімі, нямецкімі войскамі.Па заканчэньні Першай сусьветнай вайны горад быў пад кантролем грэцкай арміі, пакуль ня быў перададзены Альбанскаму каралеўству.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гіракастрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў