Драгуцін Гаранавіч-Крамбэргэр
Драгуцін Гаранавіч-Крамбэргэр | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка 1856[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 сьнежня 1936 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | антраполяг, палеантоляг, археоляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | геалёгія |
Месца працы | |
Сябра ў | Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d] і Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў |
Драгуцін Гаранавіч-Крамбэргэр (па-харвацку: Dragutin Gorjanović-Kramberger; 25 кастрычніка 1856 году, Загрэб, Аўстрыйская імпэрыя — 22 сьнежня 1936, Загрэб, Каралеўства Югаславія) — харвацкі геоляг, палеантоляг і антраполяг. Ганаровы грамадзянін Загрэбу, Крапіны і Карлаваца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 25 кастрычніка 1856 году ў Загрэбе. Вывучаў палеанталёгію ў Цюрыху і Мюнхэне, атрымаў доктарскую ступень у Тубінгене ў 1879 годзе, ягоная дысэртацыя была прысьвечана закамянеласьцям рыб. Пасьля курыраваў аддзел мінэралёгіі і геалёгіі Харвацкага нацыянальнага музэю, цяпер вядомага як Харвацкі музэй натуральнай гісторыі.
З 1883 па 1924 гады быў супрацоўнікам Загрэбскага ўнівэрсытэту, а з 1893 году ўзначальваў факультэт геалёгіі і палеанталёгіі. Ягоная навуковая дзейнасьць ахоплівае палеанталёгію, стратыграфію, тэктоніку, палеокліматалёгію, гідраграфію, прыкладную геалёгію і геалягічнае карціраваньне.
У 1909 годзе заснаваў Геалягічнае таварыства Харватыі і Славоніі, а ў 1911 годзе заснаваў часопіс ад таварыства. З 1909 году зьяўляўся чальцом Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў.
У 1899 годзе зрабіў важнае адкрыцьцё, выявіўшы паблізу гораду Крапіна вялікую колькасьць парэшткаў дагістарычных людзей, гэтак званых «Крапінскіх неандэртальцаў». Дзякуючы дэталёваму вывучэньню знойдзеных шкілетаў лічыцца заснавальнікам сучаснай палеоантрапалёгіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dragutin (Karlo) Gorjanović kramberger // Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
- ^ Dragutin Gorjanović-Kramberger // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.