Перайсьці да зьместу

Канвэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канвэрт

Канвэрт[1], кувэрт[2] (ням. Kuvert, франц. сouvert, couvrir — пакрываць), капэрта — абалонка да ўкладаньня, захоўваньня і перасылкі папераў або плоскіх прадметаў, звычайна лістоў. Найбольш пашыраныя паштовыя канвэрты.

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «канвэрт» ёсьць запазычаньнем з расейскага «конверт», якое зьявілася ў Маскоўскай дзяржаве за часамі Пятра I з францускага couvert 'закрыты, схаваны' < couvrir 'пакрываць' < с.-лац. copertum < coopertus 'накрыты' (магчыма пасярэдніцтва нямецкага Kuvert). Пры гэтым застаецца няясным узьнікненьне насавога -н- у расейскім слове[3].

  1. ^ Практычны беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927.
  2. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ ЭСБМ. Т. 4. — Мн., 1988. С. 236.