Ляліва
Ляліва (па-польску: Leliwa, Leliwczyk, Leliwita) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся 594 роды на Беларусі, Польшчы, Украіне і Летуве. Гербам Ляліва карысталіся таксама гарады.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У блакітным полі залаты маладзік рогамі ў гору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кленод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік й зорка. Існуюць варыянты гербу:
- з чырвоным полем
- са стралой, якая выходзіць угору з зоркі, кленод — 3 страўсавыя пёры
- з маладзіком рогамі долу, пад ім зорка
Герб вядомы з XIV стагодзьдзя, у ВКЛ — пасьля Гарадзельскай уніі 1413 году.
Роды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абрамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Аксаны ці Аксанавы, Аляховічы, Альбіцкія, Андраевічы, Анташэўскія, Анушэвічы, Анушэўскія, Анчэўскія, Аншэўскія, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія.
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясьня (месяц павернуты рагамі долу над зоркай), Мінск Мазавецкі, Астравец Сьвентакжыскі, Пжеворск, Тарнабжег, Тарнопаль, Тарноў, Сенява, Стрыкаў, Познань, Толтэ, Завалаў, вёска Кжыўча, замак у Рожнаве.
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб выбіваўся на літоўскіх манэтах падскарбіямі вялікімі літоўскімі:
- Ян Глябовіч — пенязь (1581, 1582), траяк (1581—1583), шастак (1581), талер (1580)
- Тэадор Тышкевіч — траяк (1589, 1590)
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гербам Ляліва карысталіся пэрсанажы «Пана Тадэвуша» з роду Сапліца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляліва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў