Перайсьці да зьместу

Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі

Герб уласны «Пагоня руская»
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 9 верасьня 1659 і не пазьней за сьнежань 1659[1]
Род Сьвятаполк-Чацьвярцінскія
Бацькі Стэфан Сьвятаполк-Чацьвярцінскі
Ганна Бокій
Жонка Даміцэля Саламерэцкая
Дзеці Стэфан
Аляксандар Гіляры
Мікалай Адам

Мікалай Сьвятаполк-Чацьвярцінскі (па-польску: Mikołaj Światopołk-Czetwertyński, ? — ) — князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1632, 1639, 1648. дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр, з 5 лютага 1649 году «па Гедэоне Раецкам» кашталян менскі.

З роду князей Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх герба ўласнага «Пагоня руская зьменая», сын брацлаўскага падкаморыя Стэфана і Ганны Бокій.

У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб зьбеглых у Косьніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам.

Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстаньня, як каралеўскі ротмістар прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берастэчкам (1651).

Ажаніўся на дачцы князя Льва Саламярэцкага Даміцэле, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонье, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама й Аляксандра Гіляры.

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 44.