Перайсьці да зьместу

Паволжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паво́лжа (па-расейску: Поволжье) — гісторыка-геаграфічны рэгіён Расеі, тэрыторыя, якая прымыкае да сярэдняга і ніжняга цячэньня Волгі. У межах Паволжа вылучаюцца параўнальна прыпаднятае правабярэжжа з Прыволскім узвышшам і левабярэжжа — т. зв. Заволжа. Геаграфічна да Паволжа часам адносяць таксама мясцовасьці, разьмешчаныя ў верхнім цячэньні Волгі (ад яе вытокаў да вусьця ракі Акі).

Пры эканамічным раянаваньні ў Паволжа ўключаюць Калмыкію, Татарстан, Астраханскую, Валгаградзкую, Пензенскую, Самарскую, Саратаўскую і Ульянаўскую вобласьць.