Піюс Тышкевіч
Піюс Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1756 |
Памёр | 1858 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Фэліцыян Тышкевіч |
Жонка | Людвіка зь Серакоўскіх Аўгуста з Плятэраў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Канстантын, Флярыян, Яўстах, Паўліна |
Піюс[1] Тышкевіч (Пій; 1756[2]—1858, места Лагойск) — ганаровы чалец Віленскай археалягічнай камісіі, маршалак шляхты Барысаўскага павету (1814—1820).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Фэліцыяна і невядомай з Масецкіх. Меў брата Дамініка. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Атрымаў добрае хатняе выхаваньне, навучаўся ў Менску[3].
Прысьвяціў сябе гаспадарчай дзейнасьці, умацаваньню эканамічнай рэнтабэльнасьці Лагойскага графства. У 1815 збудаваў у Лагойску новы палац у стылі ампір.
Шмат рабіў дзеля адраджэньня і памнажэньня культурнай спадчыны. Працягваў пісаць хроніку роду, істотна папоўніў мастацкую галерэю і бібліятэку Тышкевічаў. Спраўна вёў архіў графства. Адораны музычна, арганізоўваў камэрныя канцэрты. Іграў на скрыпцы і папулярнай у тыя часы нямецкай файцы.
Першая жонка — Людвіка зь Серакоўскіх — цяжка хварэла і памерла ў маладым веку ў 1803. Другі раз пабраўся шлюбам з Аўгустай Плятэр, ад якой меў трох сыноў: Канстантына, Флярыяна і Яўстаха, а таксама дачку Паўліну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. С. 216.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 552.
- ^ Генадзь Каханоўскі, Аляксандар Каханоўскі. Руплівец нашай старасветчыны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піюс Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адкуль пайшла Лагойская галіна роду Тышкевічаў. Віртуальны музей горада Лагойска!. Праверана 14 сьнежня 2010 г.
- Pius Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 7 сакавіка 2011 г.