Уладзіслаў Ельскі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ельскі.
Уладзіслаў Ельскі | |
Герб Пелеш | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1700 або 1699[1] |
Памёр | 30 траўня 1762[1] |
Род | Ельскія |
Бацькі | Юзэф Ельскі[d] Канстанцыя ?[d] |
Дзеці | Францішак Ельскі, Станіслаў Ельскі[d], Канстанцін Ельскі[d] і Юзэф Ельскі[d] |
Уладзіслаў Ельскі (каля 1700 — 1762) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста пінскі, палкоўнік пяцігорскі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Ельскіх гербу Пелеш.
У 1756 годзе разам з Янам Масальскім, старостам ваўкавыскім, абіраўся паслом на сойм ад Гарадзенскага павету. У інструкцыі, выдадзенай ім павятовым соймікам, значыліся наступныя пункты: наданьне ўрадаў у Вялікім Княстве Літоўскім толькі літвінам, адкрыцьцё ў Рэчы Паспалітай мынцы, выкананьне трыбунальскіх правоў[2].
У шлюбе з Аленай Бжастоўскай меў сыноў Юзэфа, Францішка, Станіслава, Канстантына[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 307. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ^ Мацук А. Паслы ад павятовых соймікаў ВКЛ на сойм Рэчы Паспалітай 1756 г. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія. — К.: Інститут історії України НАН України, 2010. ISBN 978-966-02-5552-4.
- ^ Кісялёў Г. Ельскія // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 351.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2