Перайсьці да зьместу

Франсуа Клер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсуа Клер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 красавіка 1983(1983-04-18)[1][2] (41 год)
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010
2004—2005
2010—2012
2012—2016
2016—2018
Алімпік Ліён
Тулюза (арэнда)
Ніцца
Сэнт-Эт’ен
Газэлек Аячча
78 (1)
7 (0)
61 (5)
85 (3)
25 (2)
Зборныя
2006—2008 Францыя 13 (0)

Франсуа Клер (па-француску: François Clerc; нарадзіўся 18 красавіка 1983 году, Бург-ан-Брэс, Францыя) — былы францускі футбаліст, выступаў на пазыцыі правага абаронцы.

Франсуа далучыўся да моладзевай каманды ліёнскага «Алімпіку», але сэзон 2004—2005 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Тулюза». Разам з Антані Рэвэерам змагаўся за пазыцыю правага абаронцы ў камандзе, але некаторыя матчы з абмежаваным посьпехам гуляў на пазыцыі правага паўабарнцы пры выкарыстаньні схемы 4-3-3. Улетку 2010 году пакінуў Ліён пасьля сканчэньня кантракту.

1 верасьня 2010 году пачаў трэнэравацца разам зь «Ніццай», зь якой правёў два сэзоны. 9 ліпеня 2012 году Клер падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Сэнт-Эт’ен»[3].

Клер атрымаў запрашэньне ў зборную Францыі на таварыскую гульню супраць зборнай Славеніі, аднак дэбютаваў толькі ў гульні супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 11 кастрычніка 2006 году, калі французы былі мацней зь лікам 5:0.

Ліён:

Сэнт-Эт’ен:

  1. ^ а б в François Clerc // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в FRANCOIS CLERC // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Saint-Etienne : François Clerc (Nice) pour trois ans (off.). Foot-national.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франсуа Клерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў